https://www.traditionrolex.com/8
<p>Там, дзе раней кухарылі, цяпер прапануюць адчуць водар гісторыі</p>

Як паведамляе «Звязда»:

Лошыцкі сядзібна-паркавы ансамбль ужо запрашае на экскурсіі. Прынамсі, у флігелі, які месціцца ў Лошыцкім парку, адкрыты для наведвання выставачны праект «Кола часу» Музея гісторыі горада Мінска.

Экспазіцыя дае магчымасць дакрануцца да побыту жыхароў мінскіх ваколіц ХVІІІ — пачатку ХХ стагоддзяў. Прычым як у пераносным, так і ў прамым сэнсе. Прадметы гарадской і вясковай культуры можна разглядаць сёння як музейныя экспанаты, але яны даюць магчымасць паглыбіцца ў яшчэ не зусім далёкае ад нас жыццё: у старой шляхецкай брычцы можна сфатаграфавацца, паспрабаваць прасці нітку з воўны, папрактыкавацца каля печы. Дарэчы, у флігелі раней месцілася кухня. А каб было зручна гатаваць — і кладоўкі, дзе захоўвалі прыпасы. За ўсім пільна сачыў эканом паміж справамі ў сваім кабінеце, каб усё было пад наглядам. Бо тут жа, у флігелі, жыла і працавала чэлядзь. Можа, таму і арганічна ўпісаліся ў гэтае памяшканне вырабы з лазы, саломы, даўнія прылады для працы, прадметы ткацтва і нават вырабленыя нечымі рукамі ручнікі і палавікі. Бяры інструмент — працуй хоць зараз.

Шмат старадаўніх інструментаў прадаставіў дызайнер Сяргей Шыла. Ён захоплены збіраннем прадметаў, якія сведчаць пра колішняе беларускае жыццё. Штосьці ў гэтым жыцці было для працы, штосьці — для баўлення часу. Хто добра працаваў — той павінен быў і адпачыць. Ілюструюць гэта адноўленыя ў будынку флігеля інтэр'еры кухні і спальні.

Гэты будынак флігеля паўстаў у 1895 годзе для абслугоўвання патрэб гаспадароў Лошыцкай сядзібы Прушынскіх, якая з'яўляецца помнікам архітэктуры другой паловы XVІІІ—XІX стагоддзяў і знаходзіцца на рэканструкцыі.

Ларыса ЦІМОШЫК

https://www.traditionrolex.com/8