https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small;">У межах міжнароднага праекта «Паляпшэнне сацыяльна-культурных сувязей паміж Зарасайскім, Даўгаўпілскім і Браслаўскім прыгранічнымі рэгіёнамі і прыцягнення моладзі да актыўнага мясцовага партнёрства» 25 сакавіка ў райвыканкаме адбылося афіцыйнае адкрыццё міжнацыянальнага этнамузычнага лагера</span></p>

Як паведамляе «Браславская звезда»:

У межах міжнароднага праекта «Паляпшэнне сацыяльна-культурных сувязей паміж Зарасайскім, Даўгаўпілскім і Браслаўскім прыгранічнымі рэгіёнамі і прыцягнення моладзі да актыўнага мясцовага партнёрства» 25 сакавіка ў райвыканкаме адбылося афіцыйнае адкрыццё міжнацыянальнага этнамузычнага лагера. Падчас зносін прадстаўнікі трох краін дзяліліся вопытам і выказвалі ўласнае бачанне абмену культурнымі каштоўнасцямі сваіх народаў, якія ў старажытнасці былі ў складзе адной магутнай дзяржавы – Вялікага княства Літоўскага.

Начальнік аддзела культуры райвыканкама Галіна Караткова расказала гасцям пра гісторыю Браслаўскага края, яго культурныя традыцыі, нагадала праграму 10-дзённага мерапрыемства. Гэта не толькі навучанне ігры на народных інструментах, але таксама экскурсіі па раёне, экспедыцыі для запісу самабытных выканаўцаў старажытных мелодый і сустрэчы з фальклорнымі калектывамі, вечарыны, прысвечаныя кожнай з краін-удзельніц.

etnalahier-1

Дырэктар Зарасайскага цэнтра этнаграфічнай культуры Ёвіта Мікутавічэня паведаміла, як у апошні час у Літве адраджаюцца каштоўнасці нацыянальнай культуры. Сведчаннем таму шматлікія музычныя і танцавальныя фестывалі, этнаграфічныя экспедыцыі.

У Беларусі гэтым даўно актыўна займаецца цэнтр этнакасмалогіі «Крыўя», «Студэнцкае этнаграфічнае таварыства» і шэраг суполак розных накірункаў, якія адраджаюць старыя танцы і спевы, перыядычна ладзяць народныя святы. Дарэчы, у Браславе музей традыцыйнай культуры ўжо набыў багаты вопыт па адраджэнні і папулярызацыі этнаграфічнай даўніны.

etnalahier-2

Галоўны спецыяліст цэнтра народнай культуры з Вільні Арунас Луніс падкрэсліў, што пры навучанні ігры на народных інструментах варта размяжоўваць класічную і традыцыйную манеры. Гінтарас Андрыяўскас з Літвы засяродзіў увагу на тым, што фальклор і гісторыя трох краін вельмі падобныя, таму варта пераймаць культурныя традыцыі.

etnalahier-12

Каця Радзівілава, былая ўдзельніца гурта «Стары Ольса», віртуозна грае на дудзе, скрыпцы і гуслях. На адкрыцці этнамузычнага лагера яна выканала старажытную беларускую мелодыю.

Адзін з колішніх кіраўнікоў пастаўскага народнага ансамбля «Паазер’е» расказаў пра традыцыйнае музычнае свята, якое штогод адбываецца ў Паставах. У выніку афіцыйнага знаёмства ўдзельнікі міжнароднага праекта разыходзіліся зараджаныя творчым натхненнем.

https://www.traditionrolex.com/8