https://www.traditionrolex.com/8
<p style="text-align: justify;">Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 8 красавіка 2012 года запрашае прыняць удзел у музейным мерапрыемстве «Вербніца», якое пачнецца а 13 гадзіне і працягнецца да 14.30</p>

Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту 8 красавіка 2012 года запрашае прыняць удзел у музейным мерапрыемстве  «Вербніца», якое пачнецца а 13 гадзіне і працягнецца да 14.30.

Вербніца, або Вербная нядзеля – рухомае свята беларускага народнага календара, адзначаецца за тыдзень да Вялікадня. Па праваслаўных канонах гэта вялікае двунадзесятае свята – Уваход Гасподні ў Іерусалім. У яго аснове ляжыць евангельскае паданне аб урачыстай сустрэчы жыхарамі Іерусаліма Іісуса Хрыста, які прыйшоў у горад для прыняцця пакут і смерці на крыжы. Падчас сустрэчы яны засцілалі дарогу Хрысту галінкамі фінікавай пальмы. Для славян сімвалам свята стала вярба, таму што яна першая перад усімі дрэвамі пачынае сваё цвіценне. На Вербніцу паўсюдна асвячалі ў царкве ці касцёле галінкі вярбы, якімі ў гэты дзень традыцыйна прынята было сцябаць адзін аднаго. Асвячонай вярбе надаваліся магічныя ўласцівасці, таму яе доўга захоўвалі ў хаце (ёю выганялі на першы выпас жывёлу; існавала павер’е, што з’едзеныя з галінкі пупышкі засцерагаюць ад пэўных хвароб).

8 красавіка 2012 года, на «Вербніцу»,  на тэрыторыі музея вас чакае:

- майстар-клас па ўпрыгожванню галінак вярбы;

- асвяшчэнне галінак вярбы падчас святочнага набажэнства ў помніку народнай архітэктуры  Пакроўскай царкве XVIII стагоддзя;

- удзел у абрадзе асвячэння вярбой агародаў разам з гаспадарамі музейных сядзіб;

- знаёмства з традыцыямі святкавання Вербнай нядзелі і роспісам пісанак.

Кошт квіткоў для дарослых і навучэнцаў ВНУ- 8000 руб., навучэнцаў ССНУ і вучняў – 4000 руб., дзеці дашкольнага ўзросту – бясплатна.

 За дадатковую плату :

наведванне карчмы

набыццё сувеніраў ад Беларускага саюза майстроў народнай творчасці.


Экспазіцыя музея працуе з 10.00 да 18.20. Каса працуе з 10.00 да 17.30.

Шаноўныя наведвальнікі! Калі ласка, паклапаціцеся аб абутку і вопратцы згодна з пагоднымі ўмовамі. Свята «Вербніца» адбудзецца пры любым надвор’і!

verbnica_

https://www.traditionrolex.com/8