https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small;">Ад гэтага года галоўныя мерапрыемствы ў Нацыянальным санктуарыі Беларусі ў Будславе набываюць рухомы характар, каб як мага большая колькасць вернікаў мела магчымасць прыняць удзел ва ўрачыстасцях</span></p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Фэст у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай пераносіцца на першую суботу ліпеня.

Ад гэтага года галоўныя мерапрыемствы ў Нацыянальным санктуарыі Беларусі ў Будславе набываюць рухомы характар, каб як мага большая колькасць вернікаў мела магчымасць прыняць удзел ва ўрачыстасцях.

Па словах Мінска-Магілёўскага арцыбіскупа Тадэвуша Кандрусевіча, сёлета Будслаўскі фэст пройдзе 7 ліпеня, аднак цяпер, кожны год гэтая дата будзе мяняцца: 

- Я ўжо шмат дзе на сайтах бачыў дыскусіі на гэтую тэму, чаму перанеслі, якім чынам, хто дазволіў і гэтак далей. Дазваляецца пераносіць і большыя фэсты, мы перанеслі яго па шматлікіх просьбах вернікаў, бо гэта субота. Вядома, што сапраўдны дзень, гэта 2 ліпеня. Але калі трапляе працоўны дзень і людзі кажуць, ну што, мы ўначы былі на набажэнстве з вечара, а потым мы не можам прыехаць. Таму ў самім Будславе ў першую суботу ліпеня фэст распачынаецца з вечара.

Штогод у вёсцы Будслаў Мядзельскага раёна Мінскай вобласці цудатворны абраз Божай Маці збірае каля 50 тысяч вернікаў з розных рэгіёнаў Беларусі, а таксама з іншых краін.

Традыцыя масавых пілігрымак у Будслаў аднавілася на пачатку 90-х гадоў ХХ стагоддзя. Кульмінацыяй фэсту з’яўляецца ўрачыстае шэсце з цудатворнай іконай: дзясяткі тысяч людзей з запаленымі свечкамі абыходзяць цэнтральную плошчу мястэчка і вяртаюцца да касцёла.

 

https://www.traditionrolex.com/8