https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small;">Музей традыцыйнай культуры прэзентаваў фотавыставу «Музыканты Селонскага краю» – гэта некалькі дзясяткаў старых фотаздымкаў музыкантаў Літвы канца XIX – пач. XX ст. Адначасова з фотавыставай былі выстаўлены музычныя інструменты з фондаў Браслаўскага музейнага аб’яднання</span></p>

Як паведамляе «Браслаўская звязда»:

У суботу Музей традыцыйнай культуры прэзентаваў фотавыставу «Музыканты Селонскага краю» – гэта некалькі дзясяткаў старых фотаздымкаў музыкантаў Літвы канца XIX – пач. XX ст. Адначасова з фотавыставай былі выстаўлены музычныя інструменты з фондаў Браслаўскага музейнага аб’яднання.

На выставе прысутнічалі ўдзельнікі міжнароднага этнамузычнага лагера, які гэтымі днямі праходзіць у Браславе.

Перад прысутнымі выступіў пастаўскі фальклорны ансамбль «Паазер’е» пад кіраўніцтвам Анатоля Собаля. Прагучала шмат беларускіх народных мелодый, выкананых на гармоніку, скрыпцы, цымбалах, і бубне: «Гармошачка», «Сустрэча», «Літоўскі вальс», «Груздаўская кадрыль» і інш. Што прыемна, бубнач гурта «Паазер’е» родам з Браслаўшчыны (в. Луні).

1

2

Некалькі прыгожых мелодый выканалі ўдзельнікі этнамузычнага лагера, у тым ліку прыдуманы за некалькі дзён свой уласны «літоўска-латгальска-відзаўскі» вальс.

3

4

Гінтарас Андрыяўскас – адзін з аўтараў выставы – расказаў пра падабенства беларускіх і літоўскіх музычных інструментаў, а загадчыца музея Элеанора Зінкевіч распавяла пра браслаўскую калекцыю музычных інструментаў, што збіраецца яшчэ з пачатку 90-х гадоў і ўжо экспанавалася на выставах у іншых гарадах.

5


https://www.traditionrolex.com/8