Гродзенскім дзеткам апавядаюць сярэднявечную гісторыю ў «вясёлым тралейбусе»

03.04.2012 - Новости

Гродзенскім дзеткам апавядаюць сярэднявечную гісторыю ў «вясёлым тралейбусе»

Сярэднявечным жыхаром горада быў прадстаўнік гродзенскага рыцарскага клуба «Кром», а падарункі для дзетак падалі «Белаграпрамбанк», фірма «Мерцана» і музей Багдановіча: дыскі з турыстычнымі маршрутамі па Беларусі, кніжкі пра Гродна, паштоўкі з выявамі Беларусі, і галоўным прызам ад банка была вялізная лялечная ліса. Арганізатары плануюць ладзіць падобныя мерапрыемствы ў горадзе і надалей

Як паведамляе «Твой стыль»:

У першы дзень красавіка для юных гродзенцаў была праведзена гадзінная акцыя «Вясёлы тралейбус». Пра акцыю распавядае Ганна Шарэнда, намесніца дырэктара фірмы «Мерцана»:

– Група была зборная, хто жадаў патрапіць, маглі спакойна набыць білет і прыйсці на экскурсію «вясёлага тралейбуса».

На гэту экскурсію людзі трапілі розным чынам: і праз інтэрнет, і праз друкаваную рэкламу на пад'ездах дамоў у раёнах Вішнявец і Дзевятоўка. Арганізавана прывялі дзетак і з дзіцячага азотаўскага садка № 29.

2

– Мы расказвалі пра Гродна, а аповед вялі ад імя жыхароў XIV-XV стагоддзяў. «Жыхар» расказваў пра Вітаўта, пра Давыда Гарадзенскага, пра тое, дзе куплялі тканіну на касцюмы, пра зброю, – расказвае Ганна.

 3

Сярэднявечным жыхаром горада быў прадстаўнік гродзенскага рыцарскага клуба «Кром», а падарункі для дзетак падалі «Белаграпрамбанк», фірма «Мерцана» і музей Багдановіча: дыскі з турыстычнымі маршрутамі па Беларусі, кніжкі пра Гродна, паштоўкі з выявамі Беларусі, і галоўным прызам ад банка была вялізная лялечная ліса. Арганізатары плануюць ладзіць падобныя мерапрыемствы ў горадзе і надалей.


Рубрики: Праздники Экскурсии

Страны: Беларусь


Комментарии

Аватар

03.04.2012 15:19
Anonymous
ответить

Только дЗеткам!!! В заголовке!!!

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах