https://www.traditionrolex.com/8
<p><span style="font-size: small;">Рыбаловы-аматары ўпэўненыя, што вядзенне рыбнай гаспадаркі ў вобласці і краіне часта носіць браканьерскі характар і патрабуе больш пільнага кантролю з боку дзяржавы</span></p>

Как сообщает Радыё Рацыя:

Рыбаловы з усёй Беларусі занепакоены лёсам возера Лукаўскае. Маларыцкі райвыканкам аддае вадаём у арэнду рыбгасу «Сакалова», які ўжо зарэкамендаваў сябе з горшага боку пры гаспадаранні на іншых азёрах раёна.

Рыбаловы-аматары звярнуліся да губернатара вобласці Канстанціна Сумара з просьбай умяшацца ў справу.

– У 2010 годзе з'явілася інфармацыя аб намеры ўзяць гэтае возера ў арэнду. Што больш за ўсё засмуціла зацікаўленых людзей – у ролі арандатара выступіў рыбгас «Сакалова». Як раз менавіта гэтая гаспадарка ўжо валодае двума вадаёмамі ў тым самым Маларыцкім раёне, гэта азёры Олтуш і Арэхаўскае, і за час свайго «гаспадарання» (гэтае слова трэба прамаўляць у двукоссі) дагаспадарыліся да таго, што там пустая вада.

Пад зваротам да губернатара падпісалася больш за 4 тысячы чалавек. Рыбаловы-аматары ўпэўненыя, што вядзенне рыбнай гаспадаркі ў вобласці і краіне часта носіць браканьерскі характар і патрабуе больш пільнага кантролю з боку дзяржавы.

Алеся Лугавая

https://www.traditionrolex.com/8