<p><span style="font-size: small;">Такое мерапрыемства ладзілася для таго, каб у сучасных умовах жыцця не забываліся на нашы традыцыі, пра рамёствы, пра нашу гісторыю. Рэчы, зробленыя сваімі рукамі, заўсёды выглядаюць цікава, прывабна і непаўторна</span></p>

Як паведамляе «Веснiк Глыбоччыны»:

У канцы сакавіка ў Глыбоцкім цэнтры культуры майстры Дома рамёстваў і народнага клуба «Крыніца»  праводзілі «Свята народных рамёстваў» для дзяцей з Галубіцкай, Кіраўскай і Ураджайнаўскай школ.

Майстры падрыхтавалі невялікую выставу вырабаў, выкананых у тэхніках ткацтва, саломапляцення, роспісу па дрэве, лапікавага шыцця.

Акрамя таго, што пра кожнае рамяство расказвала кіраўнік клуба Святлана Кавальчук, майстры разам з дзецьмі спрабавалі самі зрабіць маленькія вырабы-сувеніры.

Марыя Ермаловіч, народны майстар Беларусі, вучыла дзяцей, як рабіць птушачак з саломкі. Разам з Таццянай Ламан, майстрам па саломапляценні, членам клуба «Крыніца» дзеці рабілі ўпрыгожванне з саломкі.

1

2

Народны майстар Беларусі Вера Байкова, майстар па ткацтве Алена Міхайлоўская паказвалі тэхналогію вырабу вітога пояса і пояса, «плеценага на пальцах». «Марцінічкі» – лялькі-абярэгі рабілі з Марынай Жытко. А пра асаблівасці працы з глінай расказвала Тамара Высоцкая.

Віктар Дудкевіч, як сапраўдны мужчына, майстар разьбы па дрэве, дзяліўся сакрэтамі апрацоўкі дрэва з хлопцамі.   

3

4                   

Такое мерапрыемства ладзілася для таго, каб у сучасных умовах жыцця не забываліся пра нашы традыцыі, пра рамёствы, пра нашу гісторыю. Рэчы, зробленыя сваімі рукамі, заўсёды выглядаюць цікава, прывабна і непаўторна.              

Т. Карнеева