<p><span style="font-size: small;">У межах фестывалю будуць адбывацца размовы і паказ фільмаў пра людскую мабільнасць. Ініцыятары мерапрыемства лічаць, што ў людзей не павінна быць межаў і яны маюць права вандраваць, шукаць прыгод у розных краінах і па ўсім свеце</span></p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

У сталічнай Арт-сядзібе сёння цэлы дзень будуць размаўляць пра падарожжы, межы і візы. Тут пачаўся фестываль мабільнасці «Самаход».

Ініцыятарамі фестывалю выступіла грамадская кампанія «Без візы», распавядае кіраўнік сядзібы па мерапрыемствах Павел Белавус:

– Цэлы дзень у нас будзе праходзіць фестываль мабільнасці «Самаход». Ёсць такая грамадская кампанія «Без візы», якая знаходзіцца ў Літве, у якой збольшага заангажаваныя беларусы, якія жывуць ці вучацца ў Вільні і наогул у Літве. Яны ініцыявалі і стварылі такую кампанію, якая ўзнімае праблему візавых узаемаадносін. Галоўная іх мэта – каб візы ўвогуле зніклі, і іх не было. Яны прапанавалі, і мы вырашылі сумесна правесці такі фестываль.

У межах фестывалю будуць адбывацца размовы і паказ фільмаў пра людскую мабільнасць. Ініцыятары мерапрыемства лічаць, што ў людзей не павінна быць межаў і яны маюць права вандраваць, шукаць прыгод у розных краінах і па ўсім свеце. 

Васіль Кроква

vc4tjmiw2q6y82zgv9b97hnn7jnnye-org