https://www.traditionrolex.com/8
<p>Нароўні з кітайскім, катарскім і аманскім<span id="ctrlcopy"><br id="ctrlcopy" /></span></p>

Пра гэта паведаміў старшыня Мінгарвыканкама Мікалай Ладуцька ў інтэрв’ю «Советской Белоруссии».

«У горадзе ўзводзяцца кітайскі квартал, катарскі, аманскі. А ці не было ідэі стварыць асобны беларускі квартал — з рэстаранчыкамі нацыянальнай кухні, брэндовымі крамамі?» — запыталіся ў чыноўніка.

Той падзяліўся планамі на будучыню гістарычнага цэнтра сталіцы:«Такія куткі з'явяцца ў гістарычным цэнтры. Усе працы там павінны быць завершаны да 1 красавіка 2014 года. Менавіта ў гэтым раёне можна будзе купіць карціны нашых мастакоў, керамічныя вырабы. Ужо да 9 мая ў памяшканні, дзе раней жыў мінскі губернатар, з інтэр'ерамі XIX стагоддзя, мы адкрыем першую чаргу галерэі Міхаіла Савіцкага, а да Дня горада яна запрацуе паўнавартасна. Прыкладна ў гэты ж час расчыніць перад наведвальнікамі дзверы трохзоркавая гасцініца на вуліцы Інтэрнацыянальнай. У гэтым годзе як публічнае месца запрацуе гарадская ратуша. У 2013-м у падсобных памяшканнях манастыра будзе ўведзены ў эксплуатацыю гасцінічны комплекс. Там у свой час спыняліся прыезджыя паслушнікі, купцы, рамеснікі. Частка вуліцы Камсамольскай – ад Інтэрнацыянальнай да Нямігі – ужо ў гэтым годзе ператворыцца ў пешаходную. А ў 2014-м, магчыма, і вуліца Карла Маркса».

https://www.traditionrolex.com/8