https://www.traditionrolex.com/8
<p>Цэнтр сучасных мастацтваў запускае курс лекцый «Бунт у мастацтве: радыкальная адчувальнасць у літаратуры і філасофіі XIX-XX стагоддзяў».</p>

У рамках курсу ў слухачоў будзе магчымасць азнаёміцца з «бунтарскім» бокам некаторых цікавых літаратурных асоб, літаратурных плыняў, а таксама філосафаў.

Пазнаёміцца з усімі гранямі літаратуры дапаможа Юры Урсо — філосаф, педагог, даследчык амерыканскай контркультуры, выпускнік Новай школы сацыяльных даследаванняў (Нью-Йорк, ЗША), ЕГУ (Літва), займаецца антыперформансамі.

Курс будзе карысны для літаратуразнаўцаў, філосафаў, пісьменнікаў, паэтаў і ўсіх, хто жадае акунуцца ў свет бунтарства.

Курс лекцый складаецца з 12 сустрэч.

Кожны аўторак а 18.00 у Цэнтры сучасных мастацтваў.

Слухачы, якія паспяхова скончаць курс, па яго выніках атрымаюць сертыфікат ад Цэнтра сучасных мастацтваў.

Тэмы заняткаў:
Амерыканскі анархіст Герман Мелвіл і «Мобі Дзік»
Арцюр Рэмбо і Парыжская Камуна
«Бесы» Дастаеўскага
Дыялог з анархізмам Генры Мілера
Антыфашызм Альбера Камю
Палітычныя сімпатыі «прыгнечаных» Жана Жонцы
Анархісцкае вымярэнне «Разбітага пакалення»
Галоўнае суіцыдальнае агенцтва: чатыры дадаісцскіх самагубства
Абсурднасць бюракратыі ў творчасці Франца Кафкі
Анархісцкая тэорыя пазнання Вальтэра Беньяміна
Рэвалюцыйны рамантызм Герберта Маркузэ
Антыкаланіялізм Франца Фанон

Дзе: Мінск, пр-т Незалежнасці, 47

https://www.traditionrolex.com/8