https://www.traditionrolex.com/8
<p>Паводле аб'явы, Замкавая гара адкрыта для наведвальнікаў з 9-й да 17-й гадзіны. А што рабіць турыстам, якія пажадаюць паглядзець на браслаўскія краявіды летнім вечарам? Зрэшты, пакуль што праблемы няма, бо брама адчынена кругласуткава</p>

Як паведамляе Westki.info:

Безгустоўныя пабудовы на Замкавай гары

«Весткі» неаднаразова пісалі пра Замкавую гару – гарадзішча VII–XVI стагоддзяў у Браславе.

Мясцовыя ўлады ўзяліся добраўпарадкоўваць гару. З ініцыятывы старшыні райвыканкама Пятра Гішкялюка панастаўлялі на гары бутафорскіх «домікаў» і альтанак.

Нядаўна мы атрымалі ад аднаго з нашых чытачоў здымкі з Замкавай гары.

Паводле аб'явы, Замкавая гара адкрыта для наведвальнікаў з 9-й да 17-й гадзіны. А што рабіць турыстам, якія пажадаюць паглядзець на браслаўскія краявіды летнім вечарам?

Зрэшты, пакуль што праблемы няма, бо брама адчынена кругласуткава.

2

Смецце раскідана перад самай брамай.

3

У «гішкялюкоўскіх» доміках павыбіваныя вокны.

Ад рук мясцовых, а можа, прыезджых хуліганаў пацярпела не толькі шкло, але і зэдлікі.

4

Рэшткі зэдлікаў раскіданыя па розных кутках Замкавай гары.

5

Гэты зэдлік не мусіў стаяць каля сцэны, але нехта прыцягнуў яго з альтанкі.

Прыбіральні каля Замкавай гары наш чытач не фатаграфаваў, але напісаў, што за іх сорамна.


https://www.traditionrolex.com/8