https://www.traditionrolex.com/8
<p>Па словах Мікалая Мікалаевіча, у апошні час зменшылася колькасць гасцей. Мабыць, эканамічнае становішча стрымлівае адпачынак за грошы. Хаця жыццё ў такім доміку дорага не каштуе. Неяк адпачываў у «Нашай хаце біясферы» немец, дык ён ніякай дапамогі не прасіў: сам шчапаў дровы і паліў іх у каміне, сам з вядром хадзіў па крынічную ваду</p>

Як паведамляе газета «Родныя вытокi»:

У мітусні гарадскога жыцця, штодзённых клопатах так хочацца знайсці свой востраў спакою і ціхамірнасці. Мы шукаем яго і ўсё больш разумеем, як стамляемся. Мы стараемся адпачываць і заўважаем, што стома агортвае яшчэ больш. Магчыма, прычына ў тым, што мы выбіраем сучаснае жыццё і забываемся пра свае вытокі. Наша душа просіцца туды, дзе можна адчуць пяшчотны цёплы ветрык і пачуць шум лісця, спевы птушак. Толькі там мы можам знайсці маленькі рай на зямлі, дзе  ў вадзе, як у люстэрку, адлюстроўваюцца бярозкі, і ад гэтага захоплівае дух, а промні сонца выклікаюць усмешку. А як жа часта мы не заўважаем, што гэты рай побач з намі!

З’ехаўшы з Барысаўскага гасцінца ў лес, мы хутка трапляем у невялічкую вёску. Глухую, лічы, закінутую. Шукаем дом № 7 на прыгожай (па назве) вуліцы Крынічнай. Не так гэта і цяжка. Бо ў вёсцы з адной вуліцай сярод старых вясковых хат гэта вызначаецца, у нейкай ступені, сучасным дызайнам. З аднаго боку вядзецца будаўніцтва каменнай агароджы, насупраць стаіць ужо пабудаваны басейн для дзяцей. Праз шкляныя цэнтральныя дзверы праглядваецца інтэр’ер фае. Падумалася, што фае. І не памыліўся. Дзверы адчыніў гаспадар аграсядзібы «Наша хата біясфера» Мікалай Мікалаевіч Люцько. Ён запрасіў у пакой, каб даведацца, які госці хочуць атрымаць адпачынак, а калі пачуў, што мэта візіту другая, стаў расказваць.

– Думка заняцца арганізацыяй адпачынку ў асноўным для гараджан прыйшла выпадкова, – распавядае гаспадар. –  Родам я з Пацвілля, што на Глыбоччыне, але з’ехаў адтуль даўно. Спачатку вучыўся ў Сувораўскім вучылішчы, затым – у вышэйшым ваенным, а пасля скончыў БДУ, юрыдычны факультэт. Шмат вандровак зрабіў па свеце. Жыў у Маскве, працаваў паслом у Чэхаславакіі. Маю добрую кватэру ў Мінску. Задаволены ўсім, але цішыні хацелася. З сябрамі мы часта абмяркоўвалі паўнавартасны адпачынак. На прыродзе. У вясковай хаце. Каб без мітусні, шуму машын, паху гарачага асфальту. Сярод гонкіх соснаў. Былі ў мяне нейкія грашовыя зберажэнні, дык  я і вырашыў укласці іх у вясковую сядзібу. Пяць гадоў таму ўзяўся за справу. Вельмі ўдзячны тагачаснай старшыні пассельвыканкама Людміле Дашыневіч, якая дапамагла ўладкавацца гараджаніну з сельскімі каранямі, – выдзеліла каля хаты ўчастак зямлі. Я адразу каня купіў. Гэты конь быў то рабочым, то выязным. Прыезджыя на адпачынак любілі пакатацца на санях, сесці ў сядло. Праўда, трымаць каня не так і проста, як высветлілася пасля. Ды і ўсё, што звязана з узвядзеннем аграсядзібы, арганізацыяй адпачынку, выклікае пэўныя цяжкасці. Праўда, я прывык да таго, што само нічога не ідзе, не плыве. Без працы рук сваіх, свайго мышлення дабіцца чагосьці  станоўчага, добрага не атрымліваецца.

IMG_5367

Па словах Мікалая Мікалаевіча, у апошні час колькасць гасцей зменшылася. Мабыць, эканамічнае становішча стрымлівае адпачынак за грошы. Хаця жыццё ў такім доміку дорага не каштуе. Меў немалы прыбытак гаспадар, дзякуючы колькасці адпачываючых. Па словах  Люцько, каб мець вялікі і стабільны прыбытак, трэба пабудаваць сетку сядзіб. На гэты час у яго ёсць аналагічны домік на Браслаўскіх азёрах. Вядома, Кліннікі адрозніваюцца ад Браслава, аднак… Тут б’е жыватворная крыніца, тут амаль да хаты прыходзяць чарадой ласі і алені, тут такое хараство і раскоша! Неяк адпачываў у «Нашай хаце біясферы» немец, дык ён ніякай дапамогі не прасіў: сам шчапаў дровы і паліў іх у каміне, сам з вядром хадзіў па крынічную ваду.

Гармонія душы, цела, прыроды найбольш спрыяе здароўю чалавека. Такі адпачынак дае сілы на высокапрадукцыйную разумовую альбо фізічную працу.

Мікіта БЯЛЯЎСКІ

https://www.traditionrolex.com/8