https://www.traditionrolex.com/8
<p>Пад час паездкі плануецца наведаць мясціны, якія пацярпелі ад аварыі, даведацца пра саму трагедыю, пра прычыны і наступствы, пазнаёміцца з ліквідатарамі. Будзе магчымасць наведаць закінутыя вёскі, пагутарыць з людзьмі, якія працягваюць жыць у зоне адсялення. Начлег адбудзецца ў намётах каля вогнішча. Па выніках экскурсіі адбудзецца конкурс фотаздымкаў, зробленых пад час паездкі</p>

26 красавіка спаўняецца 26 год з дня аварыі на Чарнобыльскай АЭС.

АРР «Дзедзіч» прапануе адзначыць гэтую дату азнаямляльнай экскурсіяй па закінутых вёсках Чарнобыльскай зоны.

Экскурсія ў бліжэйшую зону адсялення адбудзецца 21-22 красавіка. Выезд з Брэста ў пятніцу, 20 красавіка, у 19-00. Вяртанне ў Брэст у панядзелак, 23 красавіка, у 7.40.

Пад час паездкі плануецца наведаць мясціны, якія пацярпелі ад аварыі, даведацца пра саму трагедыю, пра прычыны і наступствы, пазнаёміцца з ліквідатарамі. Будзе магчымасць наведаць закінутыя вёскі, пагутарыць з людзьмі, якія працягваюць жыць у зоне адсялення. Начлег адбудзецца ў намётах каля вогнішча.

Па выніках экскурсіі адбудзецца конкурс фотаздымкаў, зробленых пад час паездкі. Таму бярыце з сабой фотаапараты. Сярод удзельнікаў экскурсіі таксама будзе абвешчаны конкурс творчых прац (эсэ, нарысаў, апавяданняў і г.д.). Пераможцы абодвух конкурсаў будуць узнагароджаны памятнымі дыпломамі і каштоўнымі прызамі.

z_3a866a7c

Увага! Экскурсія адбудзецца не па горадзе Прыпяць, а толькі па бліжэйшых закінутых вёсках! Бяспека перш за ўсё!

Кошт паездкі: 160 000. Сюды ўваходзіць: праезд цягніком у абодва бакі (Брэст–Гомель, Гомель–Брэст), экскурсійны аўтобус.

Харчаванне трэба браць з сабой. Але на агульную вячэру і дыстыляваную ваду бярыце яшчэ каля 30 000.

Калі вы жадаеце паехаць, звяртайцеся па тэлефоне (029) 228-11-25 (Ірына) ці пераходзьце сюды і націскайце «дакладна пайду» – тады мы самі звяжамся з вамі.

z_a51d156d

https://www.traditionrolex.com/8