«Пілігрым» збірае заплечнікі

15.04.2012 - Новости

«Пілігрым» збірае заплечнікі

Турклубу «Пілігрым» 16 лістапада спаўняецца 35 гадоў. За сваю доўгую гісторыю клуб падрыхтаваў трох майстроў спорту, дзевяць кандыдатаў у майстры і больш за 400 спартсменаў масавых разрадаў. Былі праведзеныя сотні паходаў, у якіх прынялі ўдзел тысячы чалавек з нашай краіны і з замежжа

Як паведамляе «Рэгіянальная газета»:

Многія жыхары Маладзечна не раз бачылі людзей з вялізнымі заплечнікамі, якія ідуць у бок чыгуначнага вакзала і з’язджаюць у невядомым накірунку. Гэтыя дзіўныя людзі, якія сталі прывычнымі для жыхароў нашага горада, – турысты турклуба «Пілігрым».

Кожны год яны арганізуюць паходы рознай ступені складанасці ў самыя розныя куточкі нашай краіны і за яе межы.

Найбольш частымі гасцямі гэтыя людзі бываюць у Расіі – у Хібінах, Карэліі і на Каўказе. Таксама не раз бывалі нашы турысты ва Украіне, Казахстане. А пару гадоў назад адбыўся вялікі велапаход па краінах Заходняй Еўропы.

Сёлетняе лета не стане выключэннем з правілаў. Ужо цяпер збіраюцца групы, рыхтуецца амуніцыя, удакладняюцца графікі руху чыгуначнага транспарту і купляюцца білеты.

У гэтым годзе плануецца некалькі буйных паходаў, якія адносяцца да розных відаў турызму – веласіпеднага, воднага, пешага. Маладзечанскіх «пілігрымаў» пад кіраўніцтвам Іны Высоцкай будзе сустракаць горны Каўказ. Воднікаў на чале з Аляксеем Корсакам – карэльская рака Тохмаёкі, а веласіпедысты са сваім лідарам Сяргеем Семенюком зноў накіруюцца на захад.

Турклубу «Пілігрым» 16 лістапада спаўняецца 35 гадоў. За сваю доўгую гісторыю клуб падрыхтаваў трох майстроў спорту, дзевяць кандыдатаў у майстры і больш за 400 спартсменаў масавых разрадаў. Былі праведзеныя сотні паходаў, у якіх прынялі ўдзел тысячы чалавек з нашай краіны і з замежжа.

Гісторыю клуба ўпрыгожвае  мноства ўзнагарод і ўдзячных водгукаў, атрыманых на самых розных спаборніцтвах па турызме рэгіянальнага і рэспубліканскага ўзроўню.

У нашы дні інтарэс да турызму не толькі не згас, але і набірае абароты. Попыт на паслугі па актыўным адпачынку перавышае прапановы. А профільныя камерцыйныя арганізацыі не спраўляюцца з патокам ахвотных скарыстацца іх паслугамі.

get_img

Удзельнікі турклуба «Пілігрым» у гарах Заілійскі Алатау

Аднак, як і ў любой справе, лепш даверыцца прафесіяналам, якія маюць багаты досвед у турызме. Тым больш, што паходы заўсёды звязаныя з пэўнай рызыкай. Маладзечанскі турклуб «Пілігрым» – гэта ў высокай ступені прафесійная і ў той жа час некамерцыйная арганізацыя. Тут ведаюць і любяць сваю справу.

Міхаіл ВЫСОЦКІ, маладзёжная рэдакцыя «РГ»

Фота Андрэя ІВАНОВА

Рубрики: Активный Отдых Активный Туризм

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах