<p>Гэта экспрэс-турнір для фатографаў-аматараў, гатовых прадэманстраваць свае здольнасці і ўменні ў фотамайстэрстве і крэатыў у спаборніцтве з іншымі прэтэндэнтамі на перамогу</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Любіш фатаграфаваць?  Маеш сваё крэатыўнае бачанне свету?  Тады збяры каманду і стань пераможцам ФотаБатла!

Што такое ФотаБатл?

Гэта экспрэс-турнір для фатографаў-аматараў, гатовых прадэманстраваць свае здольнасці і ўменні ў фотамайстэрстве і крэатыў у спаборніцтве з іншымі прэтэндэнтамі на перамогу.

Правілы вельмі простыя: каманды з усёй краіны ў адзін дзень адначасова выконваюць серыі здымкаў, тэмы якіх капітаны атрымліваюць па электроннай пошце ў гадзіну старту.

На выкананне задання камандам даецца 8 гадзін. Пасля сканчэння адведзенага часу каманды павінны даслаць на электронны адрас каардынатараў ФотаБатла 5 здымкаў у кожнай з зададзеных тэматычных серый.

Патрабаванні да здымкаў будуць дасланыя ўсім заяўленым да ўдзелу ў турніры камандам напярэдадні.

Ганка Марза, каардынатар ФотаБатла: Турнір адбудзецца 12 мая. У Беларусі гэта першае спаборніцтва такога маштабу. ФотаБатл прызначаны не для прафесіяналаў, а для аматараў фатаграфіі, у тым ліку фотажурналістаў. Гэта шанц праявіць сябе, а для маладых фатографаў яшчэ і выдатная магчымасць самім паглядзець, на што яны здольныя, бо ацэньваць іх працы будуць прафесіяналы. Гульня камандная, таму ацэньвацца будуць не здымкі асобных удзельнікаў, а вынік каманды з 3–5 чалавек. Камусьці гэта ўскладніць задачу, а камусьці спросціць: у камандзе значна больш магчымасцей рэалізаваць цікавую ідэю. Каманда-пераможца атрымае галоўны прыз».

Якімі будуць заданні ФотаБатлу, трымаецца ў сакрэце. Ганка Марза распавяла, што аўтарам аднаго з заданняў будзе кампанія «Без візы!», якая рыхтуе свой прыз для пераможцы.

Вызначаць пераможцаў вядомыя беларускія фатографы.

Удзельнікі каманды-пераможцы будуць запрошаныя на ІІІ Фестываль маладзёжнай журналістыкі «Твой стыль» (25–27 мая 2012 г., г. Гродна).

 Усё, што патрэбна, каб прыняць удзел у ФотаБатле, – сабраць сваю каманду з 3–5 чалавек, даць ёй назву, абраць капітана, запоўніць анкету каманды-удзельніцы і даслаць яе на адрас festyval2012@gmail.com  да 5 мая.

Правілы і ўмовы ўдзелу глядзі тут

ФотаБатл-Анкета каманды

Кася Крот