https://www.traditionrolex.com/8
<p><span class="text_exposed_show">Кніга выйшла ў серыі «АДСУТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА»</span></p>

Польскі Інстытут у Мінску, выдавецтва «Галіяфы», музей-запаведнік «Заслаўе» прэзентуюць кнігу Мікалая Паграноўскага «Інтэрпрэтацыі»

Вітальнае слова:
Пётр Казакевіч

Бяруць удзел:
Алесь РОДЗІН
Яўген ШУНЕЙКА
Наталля ШАРАНГОВІЧ
Барыс КРЭПАК
Галія ФАТАХАВА
Ларыса МІХНЕВІЧ

Музыка:
Андрэй ПЛЯСАНАЎ
Андрэй ПАЗНЯК

Мерапрыемства мае адбыцца ў Мінскай абласной бібліятэцы імя А. Пушкіна (вул. Гікалы, 4).

УВАХОД ВОЛЬНЫ!!!

Мастацтвазнаўца – па сутнасці, інтэрпрэтатар, «перакладчык» твораў выяўленчага мастацтва. Візуальную мову ён ператлумачвае на мову вербальную і пры гэтым дадае ўласныя разважанні наконт пэўнага твора альбо перыяду творчай біяграфіі.

Каб зразумець, наколькі Мікалаю Паграноўскаму тое ўдалося, трэба як мінімум прачытаць гэтую кнігу.

Ніколі ён не дазваляў сабе такіх вольнасцей, як «замураваць» мастака ў якім-небудзь шэрагу аўтараў, а тым больш пазначыць ягоны рост паводле ранжыру: гэта лепей зробіць Час.

Паграноўскі заўсёды паказвае мастака як творчую асобу, якая пазітыўна ўплывае на сваё кола зносінаў і, праз яго, на цэлае грамадства.

Кніга выйшла ў серыі «АДСУТНАЕ БЕЛАРУСКАЕ МАСТАЦТВА».

interpretacyi pahranouskaha  

https://www.traditionrolex.com/8