<p>Гаворка ідзе аб тым, што прыярытэт будзе аддадзены кантролю за ўездам у Беларусь, тады як раней намаганні па забеспячэнні пагранічнай бяспекі на ўезд і выезд былі размеркаваныя раўнамерна<span id="ctrlcopy"><br /></span></p>

Як паведамляе БелаПАН:

Гаворка ідзе аб тым, што прыярытэт будзе аддадзены кантролю за ўездам у Беларусь, тады як раней намаганні па забеспячэнні пагранічнай бяспекі на ўезд і выезд былі размеркаваныя раўнамерна.

Ужо цяпер вядома, што для ўзмацнення аховы ўчастка мяжы з Украінай, з мэтай прадухілення кантрабанды і напярэдадні футбольнага чэмпіянату «Еўра-2012» туды перакідваецца частка сіл і сродкаў органаў пагранслужбы з заходняга і паўночна-заходняга ўчасткаў мяжы.

«Такую рэч, як мяжа, палітызаваць небяспечна, але цяпер нас паставілі ў такія ўмовы. Любыя санкцыі ў першую чаргу адбіваюцца на мяжы. Раней мы вельмі шмат працы рабілі за нашых заходніх калег, якія дазваляюць сабе байкатаваць.

Часта яны толькі атрымлівалі ад нас інфармацыю аб тым, што мы кагосьці не прапусцілі, прадухілілі ўвоз на іх тэрыторыю чагосьці. З санкцыямі яны трапілі ў сваю ж пастку. Таму што цяпер пытанні бяспекі мяжы прыйдзецца пераглядаць з улікам нашых рэальных магчымасцей і працаваць, як працуюць яны, — на ўезд. Пры гэтым, зразумела, свае пытанні бяспекі на мяжы на выезд з краіны пагранведамства будзе забяспечваць у поўным аб’ёме», — заявіла крыніца ў пагранведамстве Беларусі.

Суразмоўца агенцтва таксама падкрэсліў, што менавіта ў краінах-суседках створаны такія ўмовы і магчымасці, дзякуючы якім «цікавая» кантрабанда з Беларусі, напрыклад, паліва і тытунёвых вырабаў. Сістэма, што з савецкіх часоў дзейнічае на польскім участку мяжы, даўно вычарпала свае рэсурсы і патрабуе замены на больш сучасную, адзначыў суразмоўца. Толькі на яе ўтрыманне ў год выдаткоўваецца 3 млрд рублёў. Пры гэтым камплектуючых да такой сістэмы даўно не вырабляецца. Хоць, паводле слоў суразмоўцы агенцтва, польскі бок гэта шматпрофільная эшаланіраваная сістэма вельмі задавальняе.

Сама ж Польшча на мяжы з Беларуссю мае толькі «лёгкую» сістэму аховы.

Варта адзначыць, што бяздротавая сістэма аховы на мяжы з Літвой і Латвіяй дае такі самы эфект, як эшэланіраваная — на мяжы з Польшчай. Таму «аслабленне» рэжыму не павінна адбіцца на інтарэсах Беларусі. Іншае пытанне, што ўсходняя мяжа Беларусі застаецца адкрытай, у рамках дамоў з Расіяй. Між тым крымінал, нелегальныя мігранты, наркотыкі і нелегальныя грузы трапляюць у Беларусь найперш з усходу.

Змена рэжыму аховы заходняй і паўночна-заходняй межаў ніяк на тым не адаб'ецца.