Чарапы пад бульдозерам — звычайная справа?

19.04.2012 - Новости

Чарапы пад бульдозерам — звычайная справа?

Два блогеры ў Полацку 14 красавіка адправілся паглядзець, як рыхтуюць старажытны горад да 1150-гадовага юбілею, і ўбачылі вусцішную карціну — па адной з будаўнічых пляцовак былі раскіданыя чалавечыя косткі і чарапы

Як паведамляе сайт «Народные новости Витебска»:

Два блогеры ў Полацку 14 красавіка адправілся паглядзець, як рыхтуюць старажытны горад да 1150-гадовага юбілею, і ўбачылі вусцішную карціну — па адной з будаўнічых пляцовак былі раскіданыя чалавечыя косткі і чарапы.

Сваёй шакуючай знаходкай хлопцы падзяліліся ў Жывым Журнале. «Пасярод запаведнай зоны гістарычнага цэнтру, у пары крокаў ад карпусоў езуіцкага калегіюма… вядзецца будаўніцтва нейкага аб’екта: мяркуючы па падмурку — чарговага катэджыку для нейкага дужа паважанага ў нас чалавека. … там паўсюль чалавечыя косткі! Толькі бегла агледзеўшы тэрыторыю, знайшлі тры чарапы — проста сярод друзу і будаўнічага смецця», — піша блогер _extraneus. «…у стен ПГУ, в нижней части Стрелецкой улицы… Практически сразу в глаза бросилось обилие костей под ногами. А потом нашлись и валяющиеся в бульдозерном отвале черепа. …Там же, среди корней располагались части позвоночников и конечностей. Паспорта объекта я не увидел, кто и что строит на костях, неясно», — паведамляе яго сябра g_luck.

Сёння з блогерамі звязаўся Дзяніс Дук — загадчык кафедры ўсеагульнай і айчыннай гісторыі, кандыдат гістарычных навук, археолаг. Ён напісаў наступнае: «Адкажу так — на гэтым аб’екце ў ліпені мы праводзілі раскопкі згодна з дамовай і інш. фармальнымі рэчамі. Раскапана плошча пад катэдж (зараз там заліты падмурак дома). Дом будуецца на тэрыторыі могілак XVII стагоддзя, якія пачалі забудоўвацца з канца таго ж стагоддзя. Усе рэшткі памерлых (больш за 50) сабраны і антрапалагічна апрацаваны, захоўваюцца на кафедры. Косткі, якія я пабачыў на фотаздымку, вылезлі з адвала схіла на мяжы ўчастка па прычыне эрозіі пасля веснавой паводкі. Гэтая тэрыторыя была на мяжы зоны раскопак. Сёння мы збярэм усе астанкі. Дзякуй за інфармацыю і грамадскую сумленнасць».

kostki-polack-01

kostki-polack-02

kostki-polack-03

kostki-polack-04

kostki-polack-05-450x301

Што ж, будзем спадзявацца, што і парэшткі, якія тут засталіся, трапяць у рукі навукоўцаў. Толькі ўзнікае некалькі пытанняў: што гэта за катэдж будуецца ў гістарычнай зоне і дзе пашпарт аб’екта? Чаму будаўнікі так абыякава аднесліся да чалавечых парэшткаў і самі не паведамілі археолагам?

Рубрики: В Фокусе Общество

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах