Як паведамляе Радыё Рацыя:
Беларускі музей у Гайнаўцы адкрывае новы сезон этнаграфічных фэстаў з цыкла «І тут жывуць людзі».
За апошнія тры гады мерапрыемствы беларускага музея наведалі дзясяткі мясцовасцей Гайнаўскага і Бельскага паветаў. Па словах дырэктара музея Тамаша Ціханюка, мэта фэстаў – прынесці свята ў найбольш аддаленыя ад цэнтраў вёскі:
– Мы хочам паехаць у іншыя вёскі, пра якія ўсе ўжо забыліся, каб паказаць беларускую культуру, каб паказаць беларусам у вёсках, што нехта пра іх памятае. Гэта вельмі важна для жыхароў вёсак, у якіх даўно альбо ўвогуле нічога не адбывалася.
На гэты год запланавана правядзенне шасці фэстаў. Першы з іх пройдзе ўжо праз тыдзень у вёсцы Палічна, што ў Кляшчэлеўскай гміне. Па прынятых правілах, фэсты з цыкла «І тут жывуць людзі» не наведваюць адну і тую ж вёску двойчы.