https://www.traditionrolex.com/8
<p>Будынак уяўляе сабою помнік гісторыка-культурнай спадчыны. Таму, калі стала вядома пра рэстаўрацыю, грамадская супольнасць горада захвалявалася, каб не адбылося ніякіх знешніх змен. Дырэктар установы Ларыса Якушэвіч запэўніла, што рэстаўрацыя пройдзе ў тры этапы і ніякім чынам не пашкодзіць выгляду касцёла</p>

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

У Пінску пачалася рэстаўрацыя касцёла Карла Барамеуша, пабудаванага ордэнам камуністаў у 1782 годзе. Пасля Другой Сусветнай камуністычныя ўлады зачынілі касцёл, выкарыстоўвалі яго ў гаспадарчых мэтах, а ў 1980 годзе аддалі пад канцэртную залу.

Будынак уяўляе сабою помнік гісторыка-культурнай спадчыны. Таму, калі стала вядома пра рэстаўрацыю, грамадская супольнасць горада захвалявалася, каб не адбылося ніякіх знешніх змен. Дырэктар установы Ларыса Якушэвіч запэўніла, што рэстаўрацыя пройдзе ў тры этапы і ніякім чынам не пашкодзіць выгляду касцёла:

– Мы павінны пачаць дзесьці ў ліпені, таму што грошы нам выдзелены на трэці квартал. Сума дастаткова сур’ёзная – 1,5 мільярды. Гэта грошы і з абласнога бюджэту адмыслова на рэстаўрацыю гісторыка-культурнай спадчыны. Сума значная. Як мы яе асвоім, як нашы будаўнічыя арганізацыі справяцца з работамі? Мы яшчэ не ведаем, з чаго пачнем. Магчыма, гэта будзе дах з чарапіцы, і на гэта мы выдаткуем усе грошы.

У канцы 1980-х – пачатку 1990-х ад улад былі прапановы Казіміру Свёнтку, каб будынак перадаць Пінскай дыяцэзіі, але кардынал адмовіўся з-за цяжкага фінансавага стану. Сёлетняя рэстаўрацыя супадае з 230-угодкамі будаўніцтва касцёла.

Юрась Палескі

https://www.traditionrolex.com/8