https://www.traditionrolex.com/8
<p>Старшыня Беларускай федэрацыі альпінізму і скалалажання Аляксандр Гадлеўскі толькі што вярнуўся з расійскай экспедыцыі на Паўночны полюс. На ягоную думку, Беларусь валодае ўсім неабходным для арганізацыі такіх падарожжаў </p>

Як паведамляе Belsat.eu:

Гэтак ён мяркуе зарабіць грошы на навукова-спартыўную экспедыцыю ў Антарктыду.

Старшыня Беларускай федэрацыі альпінізму і скалалажання Аляксандр Гадлеўскі толькі што вярнуўся з расійскай экспедыцыі на Паўночны полюс. На ягоную думку, Беларусь валодае ўсім неабходным для арганізацыі такіх падарожжаў на полюс Паўднёвы.

«У нас ёсць парк самалётаў «Іл-76» – вялікіх грузавых машын з турбарэактыўнымі рухавікамі. Гэта адзіны тып самалётаў, якія могуць садзіцца ў Антарктыдзе. Ёсць фірма «Аграмашрэсурс», якая ўжо больш як дзесяць гадоў вырабляе выдатныя ўсюдыходы, прыстасаваныя да ўмоў Арктыкі і Антарктыкі, якія працуюць у палярных раёнах Расіі. У нас ёсць цэлая плеяда палярнікаў, альпіністаў, якія ведаюць гэтыя тэрыторыі, гэтыя ўмовы, ёсць навуковая школа палярных доследаў».

Наконт магчымасцей фінансавання такога кшталту праектаў Гадлеўскі патлумачыў: «Вядома, трэба разумець, што такая экспедыцыя каштуе каля $2–2,5 млн; браць іх з дзяржбюджэту было б несур’ёзна. Але наш патэнцыял дазваляе, разам з навукова-спартыўнымі мэтамі, зарганізаваць і спартыўны турызм, як гэта наладзілі расіяне ў раёне геаграфічнага Паўночнага полюсу. Мы можам даставіць у Антарктыду 100–150 турыстаў з розных рэгіёнаў планеты. Аплата імі транспартавання і арганізацыі побыту там можа стаць фінансавым складальнікам для рэалізацыі ўласнай навукова-спартыўнай праграмы. Гэты праект па сутнасці – дзяржразліковы, ён не прадугледжвае прыцягнення бюджэтных сродкаў».

full_20120421_124601

Паводле Гадлеўскага, ужо вядуцца перамовы паміж патэнцыйнымі партнёрамі гэтага праекту.

 

https://www.traditionrolex.com/8