https://www.traditionrolex.com/8
<p>Працоўня ў Бельскай ратушы мае ўсе неабходныя для ганчарства і керамікі прылады. Заняткі кожныя два тыдні вядуць спецыялісты па кераміцы і ганчары. Навучыцца рамяству і мастацтву можа кожны жадаючы</p>

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

Ганчарства – знікаючае рамяство, кераміка – напаўзабытае мастацтва. Вярнуць адно і другое, зацікавіць моладзь – такую задачу паставіў перад сабой Фонд на карысць мясцовага развіцця ў Відаве, які ў супрацоўніцтве з музеем у Бельску Падляшскім адкрыў адмысловую майстэрню, якую наведваюць маладыя жыхары Бельска.

– На папярэдніх занятках мы рабілі свісткі і цяпер будзем пакрываць іх эмаллю. Эмаль у выглядзе парашка, які трэба змяшаць з вадою, а толькі пасля пакрываць вырабы. Як свісткі высахнуць, іх трэба абпаліць у печы. Будуць добрыя.

– На адных занятках займаемся лепкай або працуем на коле. Пасля вырабы абпальваем паміж заняткамі, а на наступных – пакрываем эмаллю і зноў да печы. Працаваць з глінай вельмі цікава, але цяжка.

Працоўня ў Бельскай ратушы мае ўсе неабходныя для ганчарства і керамікі прылады. Заняткі кожныя два тыдні вядуць спецыялісты па кераміцы і ганчары. Навучыцца рамяству і мастацтву можа кожны жадаючы.

 

https://www.traditionrolex.com/8