https://www.traditionrolex.com/8
<p>Зразумела – трэба прасіць дапамогі ў сваім пасольстве.  Але што рабіць, калі сваіх дыпламатаў у гэтай краіне папросту няма?</p>

Як паведамляе Polskie Radio S.A:

Зразумела – трэба прасіць дапамогі ў сваім пасольстве.

Але што рабіць, калі сваіх дыпламатаў у гэтай краіне папросту няма? Падобнае можа здарыцца з беларусам, напрыклад, у Коста-Рыцы, дзе я зараз знаходжуся.
Кішэні могуць абчысціць лёгка, пасольства няма – і куды падацца ў крытычную хвіліну?

Накіроўваюся з такім пытаннем да геаграфічных суседзяў – у пасольства Расійскай Федэрацыі.

Аказваецца, падобныя гісторыі з беларусамі ў Коста-Рыцы здараліся. Пра гэта распавядае Юрый Хлебнікаў, дарадца пасольства Расійскай Федэрацыі.

Юрый Хлебнікаў: У нас ёсць пэўная практыка аказання дапамогі грамадзянам СНД, у тым ліку канкрэтна беларусам. Гаворка вядзецца не толькі аб турыстах. Скажам, у Коста-Рыцы ёсць грамадзяне Беларусі, якія жывуць у гэтай краіне ўжо працяглы час. Як правіла, гэта было звязана з заключэннем шлюбу. У жыцці здараецца ўсяляк, і паколькі тут няма пасольства Беларусі, людзі звяртаюцца да нас.

Многія кастарыканцы скончылі ВНУ ў краінах постсавецкай прасторы. І, як кажуць, захапляліся жанчынамі з усходнееўрапейскага рэгіёну. Адносіны даходзілі да вяселля, жонка пераязджала за мужам у Коста-Рыку. А далей адносіны не заўсёды развіваліся прыгожа.

Юрый Хлебнікаў: У мінулым годзе быў такі выпадак. У грамадзянкі Беларусі тут не склалася з сям'ёй. Яна адчувала і маральны ціск, і матэрыяльныя складанасці. Самае галоўнае – былі складанасці з яе вяртаннем. Наша пасольства аказала дапамогу: звязаліся са сваякамі, дамовіліся наконт набыцця авіябілетаў, правялі жанчыну ў аэрапорт. Усё гэта мы зрабілі, і чалавек напісаў падзяку ў наша Міністэрства замежных спраў, ліст прыйшоў з Гродзенскай вобласці.

Што ж параіць беларускаму турысту, які страціў пашпарт? Як вяртацца дадому, як праходзіць памежны кантроль, рэгістравацца на авіярэйсы?

Юрый Хлебнікаў: Калі грамадзянін Беларусі страціў тут пашпарт, нейкай трагедыі і фатальнасці ў гэтым няма. Ён можа звярнуцца да нас. І ёсць пэўная працэдура па выдачы «Пасведчання на вяртанне». Такі дакумент мы можам выдаць толькі па ўзгадненню з МЗС Беларусі. Мы звяртаемся да нашых калег з Міністэрства замежных спраў Беларусі альбо ў пасольства Беларусі ў Маскве і тлумачым сытуацыю. І калі ў вашай краіне даюць згоду на ўезд беларускага грамадзяніна з «Пасведчаннем на вяртанне» ўзору РФ, то мы выдаем такі дакумант.

Дыпламаты загадзя пралічваюць розныя сцэнарыі непрыемнасцей, якія могуць здарыцца з іх грамадзянамі, і афіцыйна дамаўляюцца аб узаемадапамозе з сяброўскімі дзяржавамі.

Юрый Хлебнікаў: Ёсць пэўная прававая база ўзаемадзеяння консульскіх устаноў краін СНД. Дасягнута дамоўленасць пра тое, што магчыма афармленне пэўнай наменклатуры дакументаў у пасольствах іншых краін, калі няма пасольства грамадзянскай прыналежнасці.

Таксама ў Коста-Рыцы беларусы маюць магчымасць афармлення шэрагу дакументаў у расійскім пасольстве.

Юрый Хлебнікаў: Мы можам аформіць, напрыклад, натарыяльную даверанасць. Пры тым разуменні, што беларусы прызнаюць нашы рэквізыты: подпісы, пячаці і іншае. Можам выдаць пэўныя даведкі. Пры гэтым трэба ўлічваць, што дакументы мы выдаем на рускай мове.

Мясцовыя ўлады часта накіроўваюць грамадзян СНД у пасольства Расіі для вырашэння разнастайных праблем. У сувязі з гэтым мы імкнемся ў такіх выпадках прадаставіць неабходную кансультацыю і аказаць дапамогу. Але мы не можам працягваць тэрміны дзеяння нацыянальных пашпартоў краін СНД, вырашаць пытанні, звязаныя з грамадзянствам, выдаваць кастарыканцам візы на ўезд у краіны СНД.

Аляксандр Парошын,
спецыяльна для Беларускай службы Польскага радыё,
Сан-Хасэ, Коста-Рыка

https://www.traditionrolex.com/8