https://www.traditionrolex.com/8
<p>Аматараў гісторыі і грамадзян, якія неабыякавыя да мінуўшчыны, чакае прыемны сюрпрыз. У ліпені плануецца выхад кнігі Леаніда Несцерчука, прысвечанай 200-годдзю нашэсця Напалеона на Беларусь<strong></strong></p>

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

Аматараў гісторыі і грамадзян, якія неабыякавыя да мінуўшчыны, чакае прыемны сюрпрыз. У ліпені плануецца выхад кнігі Леаніда Несцерчука, прысвечанай 200-годдзю нашэсця Напалеона на Беларусь.

Першыя напрацоўкі аўтар пачаў рабіць яшчэ ў 90-х гадах. Даследчык адзначе, што галоўная задача выдання – паказаць, якую ролю ў вайне адводзілі Беларусі як Напалеон, так і імператар Аляксандр І. Кніга распавядзе аб працы Часовага Ураду абноўленага Вялікага княства Літоўскага і дзейнасці рэгіянальных прадстаўнікоў адміністрацый.

«Вайна 1812 года доўгія гады не мела беларускага погляду, – кажа Леанід Несцярчук: – Калі я пачаў даследаваць, адкрыліся вочы на вельмі цікавыя і сур'ёзныя карціны Беларусі. Справа ў тым, што ў планах Напалеона і расійскага імператара Аляксандра Беларусь планавалася як галоўны тэатр ваенных дзеянняў. Гэта дзве краіны, якія лічылі Літву, а гэта і Беларусь, Вялікае княства Літоўскае, арэнай бітваў. А што гэта азначала для Беларусі? Можаце сабе ўявіць сутыкненне дзвюх велізарных імперый на гэтым кавалку зямлі?

У пошуках матэрыялаў Леанід Несцярчук працаваў у архівах Польшчы, Літвы і Францыі. Аўтар вядомы сваімі кнігамі пра Напалеона Орду, Тадэвуша Касцюшку і Станіслава Аўгуста Панятоўскага.

Юрась Палескi

https://www.traditionrolex.com/8