https://www.traditionrolex.com/8
<p>«У Брэсце, напрыклад, беларускамоўных экскурсаводаў не знайшлося. У Мінску ёсць такія экскурсаводы, якія расказваюць па-беларуску. Але праблема існуе»</p>

Як паведамляе «Радыё Рацыя»:

Здараюцца выпадкі, калі пажаданне турыстаў пачуць экскурсійную лекцыю на роднай мове не можа быць задаволена.

Пра гэта паведаміў старшыня Беларускай асацыяцыі экскурсаводаў і гідаў-перакладчыкаў Мікалай Чырскі.

– Гэта вынік русіфікацыі, якая сказалася ў савецкія часы. Беларускую мову можна пачуць пераважна ў беларускім асяродку. Праблема беларускамоўных экскурсаводаў ёсць. І калі прыязджаюць людзі з Беласточчыны, то яны патрабуюць абавязкова правесці экскурсію на беларускай мове. У Брэсце, напрыклад, беларускамоўных экскурсаводаў не знайшлося. У Мінску ёсць такія экскурсаводы, якія расказваюць па-беларуску. Але такая праблема існуе ў нас у краіне.

Але, спадзяецца Мікалай Чырскі, такія мерапрыемствы як «Фэст экскурсаводаў», што ахапіў на мінулым тыдні ўсю Беларусь, дапамогуць выправіць становішча з беларускай мовай хаця б у гэтай сферы.

Рыгор Сапяжынскі

https://www.traditionrolex.com/8