<p>У барацьбе сямі даволі моцных канкурэнтаў перамагла каманда, напалову складзеная з дзяўчат. У часе гульні трэба было прайсці 19 заданняў, каля 40 розных бонусных місій і на фінішы сабраць 16 кодаў з 23-х намаляваных на будынку</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

Гродзенская каманда Elks off St. Hubert перамагла логікай і хуткасцю пад час гульні «Хронікі Амбера. Па слядах Корвіна», што адбывалася па Іўеўскім раёне ў мінулыя выходныя.

У барацьбе сямі даволі моцных канкурэнтаў перамагла каманда, напалову складзеная з дзяўчат. У часе гульні трэба было прайсці 19 заданняў, каля 40 розных бонусных місій і на фінішы сабраць 16 кодаў з 23-х намаляваных на будынку.

Пра гульню і яе канцэпцыю распавядае адна з аўтараў гродзенка Алена Склюева:

– Я спрабавала наблізіць гэтую гульню да традыцый гульняў, што адбываліся больш за 3 гады таму, калі я сама пачала гуляць. Дзякуй Андрэю Злабарыку і Пеці Зелксу! Іх праекты для мяне да сённяшняга моманту з'яўляюцца эталонам якаснай і перш за ўсё цікавай гульні, з'яўляюцца для мяне натхненнем.

 

Алена прадоўжыла пра асаблівасці гульні:

– Па-першае, гульня задумвалася для «думаючых» каманд. Па-другое, у адрозненне ад некаторых апошніх гульняў, якія спасылаліся на літаратурныя крыніцы, але мелі да гэтага дастаткова апасродкаванае стаўленне, у гэтай гульні веданне першакрыніц дазваляла атрымаць хай не вырашальную, але ўсё ж такі перавагу. Па-трэцяе, у меру сваіх сціплых сіл і з велізарнай дапамогай кансультанта я пастаралася даць поле для дзейнасці як для палявых, так і для «кораўскіх» гульцоў. Па-чацвёртае, я памятала пра тое, як моцна «знудзіліся» гульцы па новых аб'ектах, таму вырашылі зрабіць выязную гульню па Іўеўскім раёне, які гуляў да гэтага толькі «па дыяганалі». Вядома, вельмі шкада, што не ўсё з задуманай канцэпцыі ўдалося рэалізаваць у сувязі з тэхнічнымі магчымасцямі рухавічка, але, думаю, да другой часткі мы яшчэ раз усё добранька абдумаем і «даб'ем» наяўныя ідэі. Пакуль ў другой частцы я хачу абавязкова рэалізаваць асобны ўзровень, разлічаны на фізпадрыхтоўку гульцоў. Як і дзе – у працэсе распрацоўкі. Але думаю, з такіх гульняў, як 174, цікава пачынаць любому пачаткоўцу: нядрэнныя заданні, цікавыя месцы, небанальныя падачы… Вельмі спадзяюся, што гэта было менавіта так.

get_img1

Наступная гульня ў гродзенскім праекце http://nightcity.en.cx/ чакае гродзенцаў 20 мая, а да гэтага лепшыя прадстаўнікі прымуць удзел у выяздной гульні ў Крыме, якая адбудзецца 1-2 мая 2012 года.

Андрэй Мялешка

Фатаздымкі з гульні, што дапамагалі ўдзельнікам арыяентавацца на мясцовасці