https://www.traditionrolex.com/8
<p>Экскурсаводам стаў студэнт 3-га курса гістарычнага факультэта БДУ Аляксей Друпаў, які адначасова з’яўляецца прадстаўніком дабрачыннага фонду «Крэўскі замак» і актыўным удзельнікам валанцёрскага легера, што праводзіцца ў Крэве кожны год</p>

Як паведамляе «Край»:

22 красавіка ў мястэчку Крэва на Смаргоншчыне прайшоў адзін з этапаў усебелараскага «Фэсту экскурсаводаў», які праходзіў у суботу і нядзелю.

Больш падрабязна пра яго можна прачытаць тут.

Падарожжа па старажытным мястэчку Крэва пачалося ў нядзелю апоўдні. З-за дажджу, які ішоў у гэты дзень, жадаючых набралася няшмат. У асноўным – мінскія студэнты. Экскурсаводам стаў студэнт 3-га курса гістарычнага факультэта БДУ Аляксей Друпаў, які адначасова з’яўляецца прадстаўніком дабрачыннага фонду «Крэўскі замак» і актыўным удзельнікам валанцёрскага летніка, што праводзіцца ў Крэве кожны год.

1

2

4

5

Пад час экскурсіі госці пазнаёміліся з гісторыяй славутага мястэчка, агледзелі яго помнікі. Асаблівая ўвага надавалася малавядомым старонкам мінулага. Экскурсавод аказаўся добрым расказчыкам, у яго аповед час ад часу ўпляталіся легенды краю, згадкі пра розныя здарэнні і цікавыя выпадкі з асабістай практыкі.

6

7

8

9

10

Трэба зазначыць, што вандроўка ў рамках «Фэсту экскурсаводаў» была бясплатнай. Больш таго, на ёй частавалі гасцей фірменным прывідаўскім напіткам і дарылі паштоўкі ад аднаго з арганізатараў фэсту – грамадскага аб’яднання «Беларускі камітэт ІКАМОС».

Аляксандр КАМІНСКІ

Фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8