https://www.traditionrolex.com/8
<p>30 чэрвеня – 1 ліпеня</p>

Упершыню ў сучаснай Беларусі!

У лепшых еўрапейскіх традыцыях, пасля больш чым двухвекавога перапынку, творцы мастацтва тэатра  на сцэнічных падмостках у замку Радзівілаў! Падзея адбудзецца 30 чэрвеня – 1 ліпеня

Два насычаныя, ярка эмацыянальныя дні, нацыянальныя тэатры і драматургія,  народныя і заслужаныя артысты Беларусі,  легенда айчыннай сцэны – Расціслаў Янкоўскі, галерэя вобразаў, гістарычных падзей і ўзрушанняў…

Толькі тут, у гэтыя дні адбудзецца сустрэча Гісторыі і Сучаснасці, адкрыюцца таямніцы старога замка і яго жыхароў, а ў самую поўнач з’явіцца здань Чорнай Дамы Нясвіжа. На алеях парку, калі пашчасціць, сустрэнецца сам Караль Станіслаў Радзівіл – пане Каханку – на павозцы, што запрэжана чацвёркай мядзведзяў.

Горад  майстроў  і рамёстваў, ежа продкаў, рыцарскія турніры, гандлёвыя рады – усё гэта акуне вас у сапраўдную атмасферу мінулых стагоддзяў.

Дзень першы – 30 чэрвеня (субота)

21.00 – замкавы двор, спектакль «Выкраданне Еўропы, альбо Тэатр Уршулі Радзівіл»,  Нацыянальны акадэмічны тэатр імя Янкі Купалы.

Дзень другі – 1 ліпеня (нядзеля)

15.00 – тэатральная зала ў замку Радзівілаў, спектакль «Паланез на развітанне…», Мінскі абласны драматычны тэатр

21.00 – замкавы двор,  спектакль «Пане Каханку», Нацыянальны акадэмічны драматычны тэатр імя Максіма Горкага.

Перад пачаткам вячэрніх спектакляў, з 18.00 – «Горад  майстроў і рамёстваў»:

- сцэны сярэднявечнага быту, кухня, турніры рыцараў, дэманстрацыя даспехаў;

- каваль – міні-кузня, паказ і практычныя заняткі для гледачоў;

- ліцейшчык – міні-майстэрня, паказ і практычныя заняткі;

- музыканты  і танцоры развучаць з гледачамі сярэднявечныя танцы і гульні.

Кошт білетаў – ад 40 000 да 110 000 руб.

Даведкі і заказ білетаў па тэл.:  (8-029) 628-25-41, (8-029) 369-98-08

www.urshula.buk.by

 

https://www.traditionrolex.com/8