https://www.traditionrolex.com/8
<p>Беларусь упарта працягвае рыхтавацца да Чэмпіянату свету па хакеі. Цяпер узяліся за прыдарожны сэрвіс. Яго хочуць наблізіць да еўрапейскіх стандартаў</p>

Як паведамляе belsat.eu:

Беларусь упарта працягвае рыхтавацца да Чэмпіянату свету па хакеі. Цяпер узяліся за прыдарожны сэрвіс. Яго хочуць наблізіць да еўрапейскіх стандартаў.

Пра гэта паведаміў першы намеснік міністра гандлю Аляксандр Забэла. Па прыкладзе Еўропы ў Беларусі мусіць з’явіцца на кожныя 40 км аўтатрасы не менш за адзін аб’ект прыдарожнага сэрвісу з АЗС, аўтасэрвісам, стаянкай, крамай, кавярняй, санітарнымі пакоямі і матэлем. Чыноўнік прызнаў, што пакуль наша краіна значна саступае па гэтых паказніках Украіне і Расіі, не кажучы пра Еўропу. Тыповы беларускі аб’ект прыдарожнага сэрвісу – гэта АЗС і гандлёвая кропка.

Сёння ў Беларусі 400 аб’ектаў прыдарожнага сэрвісу, да канца года маюць запрацаваць яшчэ 50. Сярэднестатыстычны паказнік выглядае задавальняючым, але вадзіцелі і пасажыры скардзяцца на якасць сэрвісу.

«Прыдарожнага сэрвісу ў Беларусі амаль не існуе, – лічыць кіраўнік ТАА «Светлагорскія перавозкі» Алена Ляшэнка. – На адрэзку аўтатрасы Светлагорск–Мінск ёсць толькі адно прыдарожнае кафэ. Абслугоўванне – на нізкім узроўні, там часта прадаюць сапсаваную ежу».

Бізнес-ледзі падкрэслівае, што каб стварыць камфортныя ўмовы для пасажыраў, яе прадпрыемства спрабавала заключыць дамову з гэтай кавярняй, але ўладальнікі не захацелі. «Пасажыры ранішніх рэйсаў не паспяваюць снедаць, бяруць з сабой ежу з дому. Мы вырашылі рабіць для іх гарбату за кошт кампаніі, але на стадыі падпісання дамовы наша ініцыятыва завісла», – расказвае Алена Ляшэнка.

Пры гэтым, па словах намесніка міністра, у Беларусі створаны прэферэнцыі для юрыдычных і фізічных асоб, якія інвестуюць у развіццё прыдарожнай інфраструктуры. Улады плануюць прыцягнуць і буйнога сеткавага аператара з Еўропы.

https://www.traditionrolex.com/8