https://www.traditionrolex.com/8
<p>На фэсце пад Мінскам будзе палатачны гарадок з магчымасцю пагуляць у гульні народаў розных краін, фотазона, адмысловая пляцоўка каучсёрфінга</p>

Як паведамляе Generation.by:

2 чэрвеня пад Мінскам на аэрадроме «Баравая» пройдзе сёмы штогадовы музычны фэст «Рок за Баброў». У праграме: «Ночные снайперы» і «Город 312», «У нескладовае», Naka, Open Space, The Toobes і іншыя.

У гэтым годзе фестываль стане міжнародным. «Баброў» прапануе ўсім ахвотным страсянуць руціну і праявіць сябе разам з супольнасцю адчайных вандроўнікаў. Гаворка ідзе аб міжнародным руху каучсёрфінга. Стаць удзельнікам руху можа любы жадаючы, зарэгістраваўшыся на сайце www.couchsurfing.org.

Таксама сёлета кожны, хто зарэгіструецца на сайце праекта rokzabobrov.by, зможа прыняць удзел у конкурсе «Свежасць без межаў» і выйграць галоўны прыз ад «Баброў» — паездку на міжнародны фестываль Heineken Open'er 2012 у Польшчу. Пераможца будзе вызначаны наўпрост на галоўнай сцэне фестывалю.

На фэсце пад Мінскам будзе палатачны гарадок з магчымасцю пагуляць у гульні народаў розных краін, фотазона, адмысловая пляцоўка каучсёрфінга. І яшчэ адна важная дэталь. Сёлета на фэсце «Рок за Баброў» будуць створаныя ўсе ўмовы для людзей з абмежаванымі магчымасцямі: для іх у непасрэднай блізкасці ад сцэны будзе арганізаваная адмысловая зона са зручным пад’ездам. Уваход на фэст традыцыйна будзе вольным.

13e2v7xf3qi7vq9f320buils0c13x7-pre

https://www.traditionrolex.com/8