https://www.traditionrolex.com/8
<p> Актывісты ж краязнаўчай арганізацыі «Талака» прапаноўваюць перанесці ўзоры драўлянай спадчыны ў адзін раён, каб захаваць прынамсі выгляд гістарычнай часткі горада. Яны ладзяць экскурсіі для ўсіх ахвотных, каб распавесці жыхарам Гомеля пра багацце, якое яны могуць страціць</p>

Як паведамляе belsat.eu:

Спасавая Слабада – раён Гомеля з унікальнаю гістарычнаю забудоваю. Згодна з генеральным планам дамы ХІХ ст. знішчаць.

Мясцовыя чыноўнікі збіраюцца пазбавіць горад дамоў з непаўторным драўляным дэкорам. Актывісты ж краязнаўчай арганізацыі «Талака» прапаноўваюць перанесці ўзоры драўлянай спадчыны ў адзін раён, каб захаваць прынамсі выгляд гістарычнай часткі горада. Яны ладзяць экскурсіі для ўсіх ахвотных, каб распавесці жыхарам Гомеля пра багацце, якое яны могуць страціць. «Мы праз гэтыя экскурсіі хочам, каб гамельчане не толькі даведаліся пра каштоўныя дамы і тое хараство, якое ёсць у горадзе, але і хочам таксама звярнуць увагу на тое, што, паводле генеральнага плану, задумы гомельскіх улад, усё гэтае хараство будзе знішчана цалкам», – кажа Яўген Меркіс.

Адсюль і назва ініцыятывы – «Горад, які знікае». Краязнаўцы і гісторыкі прапаноўваюць уладам кампраміс. «Мы не прапаноўваем захаваць увогуле ўсю драўляную архітэктуру. Мы прапаноўваем захаваць найбольш выбітныя ўзоры гэтай архітэктуры, каб яны стваралі, няхай і штучны, але раён. Каб і праз мноства гадоў мы мелі рэпрэзентатыўны выгляд Гомеля пачатку ХХ ст. Не будзе гомельскай архітэктуры – мы не будзем ведаць, што такое архітэктурная разьба ў Беларусі ўвогуле», – кажа гісторык Андрэй Скідан. Як прызналася большасць наведвальнікаў экскурсіі, хоць яны жывуць у Гомелі не першы год, але нават і не ведалі, што тут ёсць такія будынкі.

full_20120506_121832

Аднак пакуль выканаўчыя ўлады ігнаруюць гэтыя намаганні. Дастаткова прыгадаць гісторыю знішчэння гродзенскага гістарычнага раёна Новы Свет, якое адбывалася пад прыкрыццём «рэканструкцыі». Тады гродзенскія гісторыкі і неабыякавыя грамадзяне здолелі захаваць большую частку гістарычнай спадчыны. Якім будзе лёс Спасавай Слабады – даведаемся ўжо цягам гэтага года, калі, паводле генеральнага плану, мае распачацца разбурэнне ўнікальных будынкаў.

 

https://www.traditionrolex.com/8