https://www.traditionrolex.com/8
<p> 18 мая 2012 г. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у чарговы раз адчыніць свае дзверы ў вячэрні час</p>

 18 мая 2012 г. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у чарговы раз адчыніць свае дзверы ў вячэрні час.

З 18.00 да 23.00 гадзін можна будзе не толькі агледзець экспазіцыю музея, але і прыняць удзел у розных забаўках і пацехах. У 2012 г. спаўняецца 45 год з моманту адкрыцця першай экспазіцыі музея (2 лістапада 1967 г.). У сувязі з гэтай датай Нацыянальны гістарычны музей прапануе сваім наведвальнікам далучыцца да міжнароднай акцыі «Ноч музеяў» абсалютна бясплатна, як і ў большасці музеяў Еўропы.

У гэту ноч музей прапануе адлічыць час на 200 год назад і перанесціся ў эпоху напалеонаўскіх войн, калі перасякаліся імгненні спакою і вялікіх бітваў, весялосці, смутку і расчаравання. Адчуць гэта дапамогуць выстава «Вайна 1812 года ў гісторыі Мінска» і праграма «Эпохі мімалётныя імгненні».

Адметнасцю сёлетняй «Ночы музеяў» стане ўвага да аўдыторый розных узростаў. У праграме прадугледжаны гістарычныя гульні для дзяцей, рамантычныя забавы для моладзі, а таксама інтэлектуальны клуб для сур’ёзных людзей.

 

https://www.traditionrolex.com/8