https://www.traditionrolex.com/8
<p>На мінулым тыдні ў Нясвіжы, у зале замка Радзівілаў, адбыўся сольны канцэрт сусветна вядомага піяніста Барыса  Беразоўскага<strong></strong></p>

Як паведамляе газета "Нясвiжскiя навiны":

На мінулым тыдні ў Нясвіжы, у зале замка Радзівілаў, адбыўся сольны канцэрт сусветна вядомага піяніста Барыса  Беразоўскага.

Ён праходзіў  у рамках  ІІ Міжнароднага фестывалю  "Уладзімір Співакоў запрашае". Гэты  фестываль  працягвае адразу  некалькі добрых традыцый, што складаліся  ў беларускай і сусветнай культуры  на працягу стагоддзяў. Ён ахоплівае вялікую  геаграфічную прастору і розныя  слаі насельніцтва - ад  прафесійных знаўцаў музыкі да  шырокага  кола аматараў не толькі ў сталіцы, але і ў рэгіёнах.  Пацверджаннем імкнення  арганізатараў фестывалю  данесці высокае  мастацтва да розных куткоў нашай Радзімы і стала выступленне  Барыса Беразоўскага ў Нясвіжы - культурнай сталіцы Беларусі 2012 года. Яго  канцэрт даў магчымасць узгадаць  традыцыі парыжскіх  салонных канцэртаў, дзе  гралі Феранц  Ліст, Фрэдэрык Шапэн і наш Напалеон Орда.

Піяніст адкрыў канцэрт творам Брамса "Варыяцыі на тэму "Капрыса" Паганіні", з першых гукаў  якога зала затаіла дыханне. Следам пайшлі не менш уражваючыя тры венгерскія танцы Брамса, якія чароўнай віхурай  гукаў  нібы перанеслі слухачоў  у зусім іншы, фантастычны свет.

Далей гучалі не такія папулярныя  творы, намнога менш  звыклыя для вуха  аматараў, але  кожны з іх, аздоблены  цікавымі, змястоўнымі  каментарыямі самога піяніста, стаў не проста  шэдэўрам, а яшчэ і  арыгінальным творам, да якога дадалося ўласнае прачытанне выканаўцы.

Завяршыў славуты музыкант выступленне творамі Шапэна - двума вальсамі, без якіх, згадзіцеся, нельга ўявіць  сабе канцэрт фартэ-піяннай музыкі.

Лішнім будзе казаць, у якім захапленні  публіка вітала артыста  па заканчэнні канцэрта. Стоячы, авацыямі, з букетамі цудоўных  руж. Такіх жа прыгожых, як і музыка, што яшчэ, здаецца, лунала ў паветры залы.

Канцэрт скончыўся, але ў памяці нясвіжскіх аматараў музыкі  ён застаўся назаўсёды, як яшчэ адна яскравая старонка, упісаная ў гісторыю не толькі Нясвіжа, але і ўсёй нашай культуры.

 

https://www.traditionrolex.com/8