<p>26-27 красавіка 2012 г. на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка праходзіў заключны этап ІІІ абласнога конкурсу юных экскурсаводаў Віцебшчыны, у якім прынялі ўдзел 14 вучняў, што прайшлі папярэднія адборачныя туры</p>

Как сообщает

26-27 красавіка 2012 г. на базе Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка праходзіў заключны этап ІІІ абласнога конкурсу юных экскурсаводаў Віцебшчыны, у якім прынялі ўдзел 14 вучняў, што прайшлі папярэднія адборачныя туры.

Дзеці пад кіраўніцтвам настаўнікаў падрыхтавалі некалькі творчых заданняў. У першы дзень працы канкурсанты прадстаўлялі праект «Музей у чамадане», які заключаўся ў тым, што на суд журы былі вынесены звязныя тэматычныя экскурсіі, у аснову кожнай з якіх было пакладзена толькі 7 экспанатаў са збораў школьных музеяў. Юнакі і дзяўчаты былі апрануты ў касцюмы 1940-х гг., часоў Айчыннай вайны 1812 г., рэканструяваную форму гусара і егера. Многія з каманд падрыхтавалі вельмі арыгінальныя праекты, напрыклад, «На прывале», «Жанчына і вайна» і інш.

На другі дзень канкурсантаў сустракалі супрацоўнікі краязнаўчага музея. У конкурсе «Экскурсійны экспромт» вучні спаборнічалі за званне лепшага экскурсавода па асобных музейных комплексах, якія кожны з канкурсантаў атрымаў у час жараб’ёўкі. Амаль усе без выключэння паказалі добрае валоданне методыкай правядзення экскурсіі, уменне карыстацца дадатковай літаратурай, вольна размаўляць на беларускай мове. Журы было задаволена вынікамі правядзення конкурсу. Прыемна, што пераможцам у дадзеным творчым заданні стала вучаніца СШ № 14 г. Полацка Кацярына Саўчанка.

2

Для падвядзення вынікаў каманды сабраліся ў канферэнц-зале НПГКМЗ. Ганаровыя госці з абласнога Фонду міру, Савета ветэранаў і клуба «Пошук», прадстаўнікі Полацкага аддзела адукацыі, карэспандэнты газет і тэлебачання надалі закрыццю конкурса асаблівую ўрачыстасць. Пераможцамі сярод 14 удзельнікаў сталі Аляксей Латыш з Пастаўскага раёна, Марына Рагацень з Глыбоцкага раёна і Леанід Аверчанка з Полацка (СШ № 1). Зусім мала да перамогі не хапіла самай юнай удзельніцы Аляксандры Гвоздзевай з Віцебскага раёна, якая стала лаўрэатам. Для ўсіх удзельнікаў супрацоўнікі музея-запаведніка падрыхтавалі памятныя і каштоўныя прызы, арганізавалі аглядныя і тэматычныя экскурсіі па музеях, тэрыторыі горада і раёна.

1