https://www.traditionrolex.com/8
<p>У праграме былі паказальныя выступленні клубаў спартыўных аб’яднанняў, якія развіваюць розныя напрамкі славянскіх адзінаборстваў, прадстаўнікоў вайсковых і міліцэйскіх падраздзяленняў, а таксама невялікі рыцарскі турнір</p>

Як паведамляе «Твой стыль»:

У мінулыя выхадныя ў Гродне прайшоў 12-ты фестываль славянскіх баявых майстэрстваў, відовішчная частка якога адбылася 5 мая каля маёнтка «Каробчыцы».

У праграме былі паказальныя выступленні клубаў спартыўных аб’яднанняў, якія развіваюць розныя напрамкі славянскіх адзінаборстваў, прадстаўнікоў вайсковых і міліцэйскіх падраздзяленняў, а таксама невялікі рыцарскі турнір.

Для гледачоў было цікава паназіраць за ўжо традыцыйнай на гэтым мерапрыемстве «сценкай на сценку» – старадаўняй славянскай народнай забавай, якая складаецца з сутычкі дзвюх ліній паміж сабою. Колькасць удзельнікаў можа вагацца ад 10–15 да некалькіх соцень чалавек. Цікава, што ў 1832 годзе ў зводзе законаў Мікалай Першы забараніў кулачныя бойкі, як «вредные забавы».

get_img1

Аб'яднанне клубаў «Альянс»

Добрай традыцыяй стала і правядзенне рыцарскага турніра ў час фестывалю, на які сталі прыязджаюць байцы з Мінска, Баранавічаў, Ліды, Барысава… У гэтым годзе не было індывідуальных рыцарскіх баёў, а былі так званыя «пяцёркі» – баі пяць на пяць, што не менш відовішчна. Гэта стандартныя схваткі падчас розных рыцарскіх турніраў, калі ці клубы, ці іх аб’яднанні выстаўляюць сваіх байцоў менавіта на такія паядынкі.

get_img2

У час узнагароджання

Першае месца ў турніры занялі гродзенскія ваенна-гістарычныя клубы «Арыдан» і «Кром», другое – аб’яднанне клубаў «Альянс наёмнікаў», куды таксама ўваходзіць гродзенскі клуб «Гарадзенскі Двузуб».

get_img3

Казакі і ўдзельнікі рукапашных баёў

Паказаць конную казацкую джыгітоўку прыехалі госці з украінскага Запарожжа. Сапраўдныя казакі здзіўлялі гледачоў шыкоўнымі трукамі на канях, а таксама стылем «пас» ды «баявы гапак», якія аб’ядноўваюць ударную і барцоўскую тэхнікі з пластыкай танца.

Вольга Камягіна

Фота аўтара

 

 

https://www.traditionrolex.com/8