У мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага музея-запаведніка адкрылася фотавыстаўка «Злата Прага»

10.05.2012 - Новости

У мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага музея-запаведніка адкрылася фотавыстаўка «Злата Прага»

Выстаўка арганізавана Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і прымеркавана да 1150-гадовага юбілея Полацка – найстаражытнейшага горада Беларусі

Як паведамляе museum.by:

4 мая ў Мастацкай галерэі Нацыянальнага Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка адкрылася выстаўка «Злата Прага», якая ўключае тры тэматычныя фотавыстаўкі «Вальдштэйнскі сад», «Музей Кампа ў Празе» і «Пэт-мастацтва Веронікі Рыхтаравай».

Выстаўка арганізавана Пасольствам Чэшскай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь і прымеркавана да 1150-гадовага юбілея Полацка – найстаражытнейшага горада Беларусі.

«Злата Прага» – такая паэтычная назва горада ўзнікла ў часы Карла IV, чэшскага караля, па загаду якога былі пакрыты золатам дахі вежаў над брамай Пражскага Града.

Прага – адзін з найпрыгажэйшых гарадоў свету. Амаль кожны беларус – аматар вандраваць – наведаў гэты цудоўны горад. Несумненна, усе госці Прагі імкнуцца прайсціся па Карлаву масту і непаўторных сярэднявечных вулачках, убачыць велічны кафедральны сабор Святога Віта, Старамесцкую плошчу і сусветна вядомыя куранты 1410 года на ратушы Старога горада.

Але галоўная мэта фотавыстаўкі – паказаць Прагу ў незвычайным ракурсе, які адрозніваецца ад бачання гэтага горада на выявах рэкламных праспектаў і вітрын турыстычных агенцтваў.

«Вальдштэйнскі сад» – такую назву мае адзін з вядомых садоў Прагі ў стылі барока, закладзены ў 1623 г. разам з аднайменным палацам знакамітым герцагам Альбрэхтам Вальдштэйнам – палкаводцам і асабістым сябрам імператара Фердынанда.

1_1_3

Вальдштэйнскі сад – выдатны ўзор «садового маньеризма»: у эпоху барока скульптары і архітэктары імкнуліся падкрэсліць кантраст паміж прыродным і штучным асяроддзем.
Увазе наведвальнікаў фотавыстаўкі прадстаўлены выявы як скульптурнага ўбрання Вальдштэйнскага сада, так і яго прыроднай прыгажосці.

«Музей Кампа ў Празе» – адзін з найбольш знакамітых у Еўропе, дзякуючы высокаму ўзроўню калекцыі сучаснага мастацтва еўрапейскіх аўтараў. Асаблівасць музея ў тым, што ён з'яўляецца своеасаблівым падарункам – больш за 200 мастацкіх твораў іх уласнікі – Меда і Ян Младковы – падаравалі Празе, працягнуўшы такім чынам высакародную чэшскую традыцыю – падтрымліваць і ўзбагачаць нацыянальную культуру.

2_14

Музей быў адкрыты ў 2003 годзе ў рэканструяваным будынку Савовых млыноў XIV ст.

Фотавыстаўка дэманструе арыгінальныя мастацкія творы, прадстаўленыя ў экспазіцыі Музея Кампа, у тым ліку «Пэт-мастацтва Веронікі Рыхтаравай».

Вядомая абрэвіятура ПЭТ (поліэцилентерефталат) – самы распаўсюджаны тэрмапластычны поліэстр. Толькі ў Чэшскай Рэспубліцы штогод вырабляецца каля 60 тысяч тон ПЭТ-бутэлек.

3_13

З таго моманту, калі ў 2004 годзе Вероніка Рыхтарава ўпершыню ў якасці эксперымента выкарыстала звычайную пластыкавую бутэльку, надышоў радыкальны пералом у яе творчасці. Прыдатны для мадэлявання ПЭТ з'яўляецца для яе матэрыялам для ўвасаблення ў жыццё творчага патэнцыялу. Гэты накірунак сваёй творчасці Вероніка называе ПЭТ-мастацтва. Мастак Міхал Цыгларж суправаджае аўтарскія творы тэкстамі і фотаздымкамі, якія даюць магчымасць новага погляду на жыццё звычайнай пластыкавай бутэлькі.

DSC02735_0

З рознакаляровай пластыкавай тары Вероніка Рыхтарава стварае цудоўны свет флоры і фауны: кветкі, дрэвы, рыбы, медузы, матылькі і інш.

Фотавыстаўка «Злата Прага» працягне сваю работу да 23 мая.

Рубрики: Выставки

Страны: Беларусь


Комментарии отсутствуют

Новый комментарий

Имя:
:
Для редактирования комментария осталось 10 минут

Новости по теме:

Турнавигатор

Вся история белорусского турбизнеса в газете «Туризм и отдых»   |   Активный отдых   |   Калькулятор отдыха   |   Горные лыжи   |   Агротуризм   |   Путеводитель   |   Экзотические направления   |   Путешествия по Беларуси   |   Самые оригинальные бани на белорусских агроусадьбах