<p>Galleria Concept Blr Limited пабудуе 7-павярховы забаўляльны комплекс</p>

Galleria Concept Blr Limited пабудуе 7-павярховы забаўляльны комплекс, перадае Агенцтва фінансавых навін.

Беларускія ўлады і кіпрская кампанія Galleria Concept Blr Limited узгаднілі ўмовы будаўніцтва гасцінічнага комплексу ў Мінску на праспекце Пераможцаў замест інтэрната БДУ. Указ № 222, які дазваляе інвестару прыступаць да практычнай рэалізацыі праекта, быў падпісаны 7 мая 2012 года.

«Ажыццявіць ў 2012–2014 гадах рэалізацыю інвестыцыйнага праекта па будаўніцтве сучаснага шматфункцыянальнага гандлёва-забаўляльнага комплексу з гасцініцай і паркінгам па пр. Пераможцаў у Мінску, а таксама інфраструктуры, уключаючы інжынерную і транспартную, якая забяспечвае яго функцыянаванне (далей — комплекс), у тым ліку ўвод у эксплуатацыю будынка гасцініцы да 1 мая 2014 года», — гаворыцца ў дакуменце.

Інвестыцыйная дамова паміж Galleria Concept Blr Limited і ўладамі Мінска была падпісана ў сярэдзіне верасня 2011 года. Згодна з праектам інвестар пабудуе 7-павярховы забаўляльны комплекс (з цокальным паверхам і эксплуатаваным дахам) агульнай плошчай каля 70 тыс. кв. м з паркінгам для наведвальнікаў на больш чым 1350 парковачных месцаў.

10-павярховы гасцінічны комплекс агульнай плошчай прыкладна 26 тыс. кв. м будзе разлічаны на 330 нумароў і ўключаць канферэнц-залы, spa-цэнтр.

Агульны аб’ём інвестыцый у будаўніцтва шматфункцыянальнага комплексу ацэньваецца ў суму больш як $100 млн.

У рамках рэалізацыі праекта інвестару (падрадчыку) прадстаўлены шэраг падатковых і адміністрацыйных ільгот.