https://www.traditionrolex.com/8
<p>Самая верагодная версія здарэння — у былой сядзібе начавалі бамжы, якіх напярэдадні бачылі ў вёсцы</p>

«Калі мы прыехалі, а дзясятай раніцы, сядзіба яшчэ дагарала, — расказвае дырэктар краязнаўчага музея Тамара Вяршыцкая. — Мы прыехалі туды разам з нашчадкам О’Руркаў Алегам О’Руркам, які якраз імкнуўся вярнуць сабе сядзібу».

Самая верагодная версія здарэння — у былой сядзібе начавалі бамжы, якіх напярэдадні бачылі ў вёсцы.

«У выніку ад сядзібы не засталося нічога, — кажа спадарыня Вяршыцкая. — Ёсць адна сцяна, але з ёй ужо нічога не зробіш. Да драўлянай сядзібы была прыбудавана цагляная частка, сучасная, але і ў яе згарэў дах».

Алег О’Рурк якраз імкнуўся вярнуць сядзібу сабе — адклаў ад’езд на адзін дзень, і якраз у гэты дзень і адбыўся пажар.

«Цяпер прададуць сядзібу за адну базавую», — пракаментаваў пажар О’Рурк. Сядзіба была выстаўлена на аўкцыён, але некалькі гадоў ніхто яе не купляў. Цяпер на продаж выстаўляць, па вялікім рахунку, няма чаго. Першапачатковы кошт сядзібы складаў $10 тысяч.

Алег О’Рурк лічыць, што мае ўсе правы на сядзібу — яе канфіскавалі ў 1939 годзе, таму плаціць дзесяць тысяч долараў за незаконна адабранае ён не збіраўся.

«Я лічу, што лепей гэтыя грошы пусціць на рэстаўрацыю», — кажа О’Рурк.

Ад сваіх намераў вярнуць сядзібу Алег О’Рурк не адмаўляецца — ён хоча цалкам адрэстаўраваць яе, вярнуць ёй першапачатковы выгляд. Мясцовыя жыхары падтрымліваюць ініцыятыву нашчадка О’Руркаў.


https://www.traditionrolex.com/8