https://www.traditionrolex.com/8
<p>Мастак, фатограф, алхімік, драматург і герой-палюбоўнік Аўгуст Стрындберг прыедзе ў Мінск на чатырохдзённыя гастролі</p>

Як паведамляе Пасольства Швецыі ў Мінску:

Мастак, фатограф, алхімік, драматург і герой-палюбоўнік Аўгуст Стрындберг прыедзе ў Мінск на чатырохдзённыя гастролі.

Чатыры семінары прэзентуюць розныя аспекты дзейнасці і старонкі з жыцця таленавітага шведскага пісьменніка Аўгуста Стрындберга, а таксама ягоную важкасць для сучаснасці:

16 мая, серада, 18.00
Майя Хансан Бэргквіст, акторка. Пасля двух гадоў выкладання ў тэатральным інстытуце Майя мае распавесці пра свой уласны досвед пад абагульняючай назвай «Адлюстраванне мужчынскага і жаночага. Адукацыйны праект на тэму гендэрнага падыходу».

17 мая , чацвер, 18.00
Анна Кавалін, літаратуразнаўца і навуковы супрацоўнік Стакгольмскага ўніверсітэта. Даследуе гендэрныя пытанні, творчасць Стрындберга і ягонае стаўленне да жанчыны. Ейная лекцыя – спроба знайсці адказ на пытанне: «Чаму Стрындберга называюць жанчынаненавіснікам?»

18 мая, пятніца, 18.00
Ёран Содэрстром, аўтар першай біяграфіі Стрындберга, эксперт па фатаграфіі і малюнкаў рукі Стрындберга. Стваральнік і былы дырэктар музея Стрындберга ў Стакгольме з лекцыяй «Стрындберг як мастак».

19 мая, субота, 18.00
Понтус Стэнсхэль, рэжысёр. Сумесна са студэнтамі факультэта акторскага майстэрства Акадэміі мастацтваў прапануе пастаноўку п'есы Стрындберга «Бацька», якая будзе вынікам тыднёвага майстар-класу.

Strindbergaffisch

Пасля прадстаўлення запрашаем на дыскусію на тэму «Працаваць з класікам сёння» і паэтычныя чытанні вершаў драматурга ў перакладзе студэнтаў Цэнтра шведскіх даследаванняў (Мінск).

Імпрэза мае адбыцца ў галерэі сучаснага мастацтва «Ў» (пр-т Незалежнасці, 37а).

Шчыра запрашаем!

Уваход вольны.

https://www.traditionrolex.com/8