https://www.traditionrolex.com/8
<p>У фэсце запланаваны ўдзел шматлікіх творчых калектываў, чакаецца прыезд рыцарскіх клубаў з Мінска і Гродна. Пазалеташні фэст у Гальшанах наведала прыкладна тры тысячы чалавек, і, магчыма, сёлета гэтая лічба будзе пераўзыйдзена</p>
Як паведамляе «Культура»:
Пазалеташні Фэст старадаўняй беларускай культуры ў Гальшанах наведала прыкладна тры тысячы чалавек, і, магчыма, сёлета гэтая лічба будзе пераўзыйдзена.

26 мая ў вядомых на ўсю краіну Гальшанах, што на Ашмяншчыне, адбудзецца чарговы, трэці па ліку, Фэст старадаўняй беларускай культуры.

Сёлета ён будзе ладзіцца пад назвай «Карнавал стагоддзяў». Мерапрыемства арганізавана Ашмянскім райвыканкамам і прыватным турыстычным агенцтвам.

Як паведаміла начальнік аддзела культуры Ашмянскага райвыканкама Галіна Балінская, у фэсце запланаваны ўдзел шматлікіх творчых калектываў вобласці і раёна, чакаецца прыезд рыцарскіх клубаў з Мінска і Гродна. Па словах Галіны Іванаўны, пазалеташні фэст у Гальшанах наведала прыкладна тры тысячы чалавек, і, магчыма, сёлета гэтая лічба будзе пераўзыйдзена.

На фэсце можна будзе патанцаваць разам з артыстамі, пакаштаваць як старадаўнюю, так і сучасную беларускую кухню, прыдбаць сувеніры ў «Горадзе майстроў», «пахварэць» за ўпадабаных рыцараў ці лучнікаў пад час спаборніцтваў і сфатаграфавацца з імі на памяць. Яшчэ адзін прыемны сюрпрыз – выстаўка рэтрааўтамабіляў, што зладзяць у наваколлях Гальшанскага замка. Прычым на машыны можна будзе не толькі паглядзець, але і пакатацца ў той, якая спадабаецца.

Напрыканцы ж мерапрыемства ўсіх гасцей чакае захапляльнае начное відовішча: выступленне артыстаў, якія зладзяць фаер-шоу.

Дарэчы, уваходныя білеты на фестываль у Гальшанах не такія ўжо і дарагія. 40 тысяч за білет давядзецца аддаць гасцям з Беларусі ды замежжа, а ўсяго 20 тысяч – жыхарам Ашмяншчыны. Прычым, як паведаміла Галіна Балінская, усе сабраныя ад правядзення фэсту сродкі пойдуць на працяг кансервацыйных і рэстаўрацыйных работ на Гальшанскім замку.

Ю. Ч.

https://www.traditionrolex.com/8