https://www.traditionrolex.com/8
<p>У межах акцыі «Дзень і ноч у музеі» музей гісторыі рэлігіі трэці год праводзіць баль. Па гістарычных дакументах XVIII стагоддзя «Пустыя муры» – месца, на якім месціцца музей, – належалі Антонію Тызенгаўзу, таму супрацоўнікі вырашылі зрабіць яго знакавым персанажам</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

У межах акцыі «Дзень і ноч у музеі» музей гісторыі рэлігіі трэці год праводзіць баль. Па гістарычных дакументах XVIII стагоддзя «Пустыя муры» – месца, на якім месціцца музей, – належалі Антонію Тызенгаўзу, таму супрацоўнікі вырашылі зрабіць яго знакавым персанажам.

У ролі графа Антонія Тызенгаўза быў актор лялечнага тэатра Зміцер Юргель. Па традыцыях венскага балю, усё пачынаецца з паланезу і мазуркі. Пасля вальса звычайна даецца каманда «танцуюць усе».

На мерапрыемства трапілі не ўсе жадаючыя, бо не засталося білетаў, кажа загадчыца навукова-асветнага аддзела музея гісторыі і рэлігіі Святлана Ходар:

– У нас баль камернага характару – білетаў усяго 50. Таму што бал заўжды абмежаваны ўдзельнікамі. Што тычыцца таго, каб навучыць людзей танцаваць, то згодна кампетэнтнай думцы майстроў бальнага танца, нельга навучыць танцаваць бальны танец за пяць хвілін. Гэта трэба наведваць студыю, дзе пад кожны канкрэтны танец даецца код. Мы здзейснім сваю мару, калі пабачым, што гэта будзе баль для людзей, па іх жаданню, а не па праграме, баль не для гасцей, якія толькі глядзяць, як баль праводзіцца.

Які баль без розыгрышаў і фантаў? Жанчыны, якія перамаглі ў конкурсах, атрымалі ў падарунак маленькія нататнічкі, падобныя на тыя, што мела кожная жанчына таго часу, каб запісваць чарговасць танцаў і асоб, з якімі гэтыя танцы танцавала.

Усе прысутныя ўбачылі спектакль хатняга тэатра «Мар’я-іскусніца» пад назвай «Свіцязь, гісторыя патануўшага горада» па матывах твора Адама Міцкевіча, што адпавядаў атмасферы начнога палаца.

Кацярына Мартыневіч

https://www.traditionrolex.com/8