<p>Прадстаўнікі Памежнага камітэта не задаволілі просьбу гродзенскай турыстычнай фірмы пра адсоўванне шлагбаума на ўчастку памежнай варты «Сонічы». Менавіта ў тым месцы знаходзіцца крыж у памяць паўстанцаў 1863 года</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

Прадстаўнікі Памежнага камітэта не задаволілі просьбу гродзенскай турыстычнай фірмы пра адсоўванне шлагбаума на ўчастку памежнай варты «Сонічы».

Менавіта ў тым месцы знаходзіцца крыж у памяць паўстанцаў 1863 года. Прадстаўнік турфірмы Ганна Шарэнда лічыць гэтае месца турыстычнай атракцыяй.

– Ён вельмі значны, асабліва для тых экскурсій, якія называюцца ваенна-патрыятычныя. Таму што ў нас звычайна ў такія маршруты ўключаюцца аб'екты Другой сусветнай вайны, быццам бы ў нас няма нічога іншага, на чым можна выхоўваць моладзь. Я лічу, што падзеі 1863 года – гэта якраз тое, на чым можна выхаваць патрыятызм у моладзі, у школьнікаў. Ён знаходзіцца ў зручным месцы, блізка Аўгустоўскі канал, Сонічы, Свяцк.

Гэты маршрут гродзенская турфірма выкарыстоўвае ў сваёй працы з турыстамі, таму збіраецца працягваць ліставанне з тымі, хто можа прыняць станоўчае рашэнне, якое аблегчыць доступ да крыжа, што знаходзіцца ля самай мяжы.

Тым не менш у адмове кіраўнік памежнага аддзела 2141 падпалкоўнік Гутнік паведамляе, што памежная група ў стане забяспечыць пропуск арганізаваных груп турыстаў да мемарыялу ў памяць паўстанцаў Кастуся Каліноўскага.

1

Якуб Сушчынскі