https://www.traditionrolex.com/8
<p>У віцебскім арт-цэнтры Марка Шагала ўжо распачаўся турыстычны сезон. Звычайна ў гэты час музей перапыняе выставачную дзейнасць, пакідаючы для турыстаў у экспазіцыі выключна графічныя работы Шагала. Аднак для віцебскага мастака Алеся Мемуса гэтым разам зрабілі выключэнне.</p>

У віцебскім арт-цэнтры Марка Шагала ўжо распачаўся турыстычны сезон. Звычайна ў гэты час музей перапыняе выставачную дзейнасць, пакідаючы для турыстаў у экспазіцыі выключна графічныя работы Шагала. Аднак для віцебскага мастака Алеся Мемуса гэтым разам зрабілі выключэнне.

Алесь Мемус, больш вядомы як віцебскі графік, сёлета прэзентаваў жывапісную выставу «Двое», прысвечаную жонцы – мастачцы Ірыне Магучай, якая пайшла з жыцця два гады таму. 22 мініяцюрных малюнка часова занялі месца шагалаўскіх прац на першым паверсе арт-цэнтра. Усе малюнкі серыі аб’ядноўвае аднолькавы сюжэт – два разбітыя кілішкі і пакладзеная ля іх пажоўклая кветка. Між іншым, кілішкі сапраўдныя – так увасобілася ў мастацтва даўняе захапленне мастака археалагічнымі пошукамі на берагах Дзвіны. Сярод рэштак керамікі і жалеза яму ўдалося адшукаць дзесяць шкляных кілішкаў, праўда, моцна пашкоджаных.

4

2

1

Пачатак серыі малюнкаў «Двое» быў пакладзены яшчэ ў 2004 годзе, калі быў намаляваны першы алейны эцюд з двума кілішкамі. Цягам шасці гадоў з’яўляліся новыя творы, удалыя захоўваліся, няўдалыя – нішчыліся. У 2010 годзе серыя налічвала 22 карціны – на двух двойках спадар Алесь прыпыніўся, назваўшы лічбу 22 «ахоўна-недатыкальнай». Так супала, што менавіта ў 2010-м не стала Ірыны Магучай.   

Не змагла абмінуць асобу Шагала і гэта выстава. У цэнтры кампазіцыі мастак размясціў карціну, на якой над двума кілішкамі ляцяць, узяўшыся за рукі, закаханыя, быццам сышлі з вядомай шагалаўскай «Пагулянкі». «Гэта мой рэверанс Шагалу», – гледзячы на вялікі фотапартрэт Марка Захаравіча пры ўваходзе ў выставачную залу, адзначыў Алесь Мемус.

6

На выставе за сімвалічны кошт можна набыць паштоўкі з выявамі 22 малюнкаў з серыі «Двое».  «Я наўмысна не раздаю паштоўкі задарма, бо тады не разумееш, патрэбны яны чалавеку ці не», - упэўнены мастак.    

3

5

https://www.traditionrolex.com/8