https://www.traditionrolex.com/8
<p>Арганізатары прапаноўвалі разнастайныя танцы XIX стагоддзя: велічны вальс «Імперыял», рамантычны французскі фігурны вальс, какетлівы кантрданс «Падмані даму», бурлівы «Тампет» і іншыя, а адкрылася імпрэза ўрачыстым паланезам</p>

Як паведамляе сайт Народные новости Витебска:

13 мая ў паркетнай зале Віцебскай абласной філармоніі адбыўся «Шляхецкі баль», які быў прысвечаны 200-годдзю вайны 1812 года.

Кожны з некалькіх дзясяткаў маладых людзей, якія сабраліся на баль, мог знайсці для сябе нешта цікавае.

Арганізатары прапаноўвалі разнастайныя танцы XIX стагоддзя: велічны вальс «Імперыял», рамантычны французскі фігурны вальс, какетлівы кантрданс «Падмані даму», бурлівы «Тампет» і іншыя, а адкрылася імпрэза ўрачыстым паланезам.

У перапынках паміж танцамі гучалі старажытныя рамансы на словы аўтараў XIX стагоддзя і інструментальная музыка. Увазе слухачоў былі прадстаўлены наступныя музычныя кампазіцыі: раманс «Толькі вамі летуценю» (музыка і словы М. Кл. Агінскага, выканаўца Аксана Новікава, канц. Таццяна Шахрай), раманс «Жаданне» (музыка Ф. Шапена, словы С. Вітвіцкага, выканаўца Алена Гракава, канц. Таццяна Шахрай), польская народная песня ў апрацоўцы А. Сыгетынскага «Зязюля» (выканаўца Алена Гракава) і «Апошняя мазурка» з цыкла «Восем песень» у апрацоўцы Ф. Пуленка (выканаўца Алена Гракава, канц. Таццяна Шахрай). Музычныя творы выконваў струнны квартэт суполкі «Класіка. Музычны дом».

bal-20120513-01  

Акрамя гэтага, наведвальнікаў балю чакалі салоны — гульнявы, літаратурна-мастацкі і чайны, дзе можна было пабавіць час за картачнымі гульнямі, пагартаць раздрукоўкі газет часоў Напалеона, а таксама пакінуць малюнак або верш у альбоме. Такім чынам арганізатары «Шляхецкага балю» імкнуліся перадаць атмасферу XIX стагоддзя, а менавіта — 1812 года.

2

3

4

5

6

7

8

9

10

11

12

13

14

Мерапрыемства было арганізавана клубам культурна-гістарычнай рэканструкцыі «Паўночная вежа», культурна-гістарычным комплексам «Залатое кола г. Віцебска «Дзвіна» і маладзёжным грамадскім аб’яднаннем «Гісторыка».

15

17

18

19

20

21

22

23

24

25

https://www.traditionrolex.com/8