https://www.traditionrolex.com/8
<p>Улетку некалькі беларускіх гістарычных клубаў збіраюцца правесці рэканструкцыю баёў французскай і рускай армій. Мітынгі-рэквіемы і набажэнствы будуць адбывацца ў гарадах і мястэчках згодна з гістарычнай датай</p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

200-годдзе вайсковага паходу Напалеона пачынаюць святкаваць у суседніх краінах Беларусі. Калі ў Расіі гэта будзе свята перамогі, то ў Літве яго адзначаюць як вызваленне ад расійскай акупацыі. З вясны 1812 года на тэрыторыі былой Рэчы Паспалітай разгарэліся лёсавызначальныя баі.

Мітынгамі-рэквіемамі і набажэнствамі ў царквах плануюць адзначыць нашэсце французскага імператара на беларускія землі. Гісторык Леанід Несцярчук, які завяршае падрыхтоўку да выдання кнігі, прысвечанай ролі Беларусі ў вайне 1812 года, адзначае, што беларусам няма чаго весяліцца і святкаваць. Навуковец паведаміў, што ў Беларусі непрымальны ні французскі і ні рускі бок:

– Наколькі мне ведама, не будзе адзначацца нейкімі ўрачыстасцямі гэтая дата. Ну і правільна. На мой погляд, гэта велізарная трагедыя для Беларусі. Прасоўванне 6–8 разоў расійскай арміі Тармасава праз Кобрын, Пружаны, Антопаль ды іншыя гарады – гэта апусташэнне. Пасля Гарадзечненскай бітвы не было каму хаваць воінаў!

Улетку некалькі беларускіх гістарычных клубаў збіраюцца правесці рэканструкцыю баёў французскай і рускай армій. Мітынгі-рэквіемы і набажэнствы будуць адбывацца ў гарадах і мястэчках згодна з гістарычнай датай.

Юрась Палескi

https://www.traditionrolex.com/8