<p>На тэрыторыі па абодва бакі ракі Буг прайшоў міжнародны забег Брэст – Цярэспаль пад назваю «Сяброўства». Удзельнікі з Беларусі, Украіны і Польшчы пераадолелі дыстанцыю ў 14 кіламетраў<strong></strong></p>

Як паведамляе Радыё Рацыя:

На тэрыторыі па абодва бакі ракі Буг прайшоў міжнародны забег Брэст – Цярэспаль пад назваю «Сяброўства». Удзельнікі з Беларусі, Украіны і Польшчы пераадолелі дыстанцыю ў 14 кіламетраў.

Старшыня аддзелу фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта Аляксандр Беспалаў падкрэсліў, што забег – гэта сімвал сяброўства паміж краінамі:

Мэта і асноўнае прызначэнне – гэта спартыўныя і сяброўскія сувязі памежжа, сувязі паміж нашымі гарадамі Брэст і Цярэспаль, паміж нашымі жыхарамі і спартсменамі. Мы праводзім мерапрыемства сумесна, але ініцыятыва зыходзіла ад нас, з брэсцкага боку.

Жыхар польскага горада Бяла-Падляска Марцін Яўгеніюш прыехаў спецыяльна з мэтаю ўдзелу ў мерапрыемстве:

– Бегаць цікава ў кампаніі. Хацелася паспрабаваць гэта з беларускімі сябрамі, я тут часта бываю. Прыехаў спецыяльна, каб паўдзельнічаць у мерапрыемстве.

Усяго ў забегу прыняло ўдзел каля 100 чалавек. Мерапрыемства было арганізаванае гмінай горада Цярэспаль, аддзелам фізічнай культуры, спорту і турызму Брэсцкага гарадскога выканаўчага камітэта сумесна з Цярэспальскім алімпійскім клубам.

1

Аркестр у гонар забегу

2

4

5

Уладзімір Малей са сцягам прафсаюзаў радыёэлектроннай прамысловасці

6

7

Сцягі трох краін-удзельніц

Аліса Поль