Фестываль адбудзецца 26 мая, у суботу. Фестываль арганізаваны турагенцтвам «Гісторыя-Тур» і Ашмянскім райвыканкамам.
Праграма фестывалю вельмі цікавая і разнастайная. Адкрыццё адбудзецца ў дзесяць гадзін. Вы зможате наведаць шмат разнастайных пляцовак, а таксама пабачыць парад рэтрамашын. Пазней пачне працаваць рэтравыстава, дзе адбудзецца экскурсія. Афіцыйная частка пачнецца ля дванаццаці гадзін з яркага выступлення тэатра «Фламея» і вітальных слоў адміністрацыі.
На працягу ўсяго фестывалю будзе праходзіць майстар-клас па танцах. Вы зможаце вывучыць старадаўнія народныя і сярэднявечныя танцы, танцы эпох Рэнесанса і барока, а таксама танцы беларускіх мястэчак. Навучаць вас будуць тэатральныя гурты «Яварына» і «Фламея». Разам з тым будуць праводзіцца рыцарскі турнір і турнір лучнікаў, за якія у канцы дня пераможцы атрымаюць прызы. Будзе працаваць пляцоўка – іпадром, дзе пройдзе конны турнір.
На працягу другой паловы дня на ўсёй тэрыторыі будзе працаваць пляцоўка грамадскага харчавання, а таксама пляцоўка рамёстваў, дзе вы зможаце набыць сувеніры і нават самастойна зрабіць сабе які-небудзь падарунак.
У пяць гадзін вечара пачнецца канцэрт старадаўняй музыкі з удзелам гуртоў «Яварына», «Стары Ольса» і «Тутэйшыя». У невялікім перапынку адбудзецца ўзнагароджанне пераможцаў, а пасля працягнецца канцэртная частка з удзелам гурта «Унія» і DJ П. Бальцэвіча, а таксама пройдзе DJ-праект «ПАВА». Завершыцца фестываль агнявым прадстаўленнем і развітальнымі словамі арганізатараў.
Кошт уваходных білетаў для дзяцей ад трох гадоў, школьнікаў і студэнтаў (па студэнцкім білеце) – 20 000 рублёў, для дарослых – 40 000 рублёў. Дзецям да трох гадоў уваход бязкоштны.
Фірма «Гісторыя-Тур» арганізуе праезд на аўтобусе з Мінска, Смаргоні і Ашмян.
Кошт для дзяцей ад трох гадоў, школьнікаў і студэнтаў (па студэнцкім білеце) – 90 000 рублёў, для дарослых – 110 000 рублёў.
Даведкі па тэлефонах:
velcom: 8 (029) 677-00-46, 8 (029) 653-65-40, 8 (029) 922-10-85.
MTC: 8 (029) 577-90-89.
Life: 8 (025) 548-02-63