https://www.traditionrolex.com/8
<p>Штогадовым фестывалем-кірмашом рамёстваў «Вясновы букет» Рэспубліканскі саюз народных майстроў распачаў чарговы сезон шырокамаштабных творчых імпрэз, накіраваных на папулярызацыю, захаванне і развіццё самабытнай мастацка-дэкаратыўнай творчасці. У сталічным Лошыцкім парку сабралася амаль паўтысячы сапраўдных захавальнікаў і носьбітаў народнай культуры з розных куточкаў Беларусі<strong></strong></p>

Як паведамляе «Звязда»:

Штогадовым фестывалем-кірмашом рамёстваў «Вясновы букет»» Рэспубліканскі саюз народных майстроў распачаў чарговы сезон шырокамаштабных творчых імпрэз, накіраваных на папулярызацыю, захаванне і развіццё самабытнай мастацка-дэкаратыўнай творчасці. У сталічным Лошыцкім парку сабралася амаль паўтысячы сапраўдных захавальнікаў і носьбітаў народнай культуры з розных куточкаў Беларусі. Усе яны з'яўляюцца членамі гэтага вялікага творчага аб'яднання, а сваім удзелам у традыцыйным, ужо чацвёртым фестывалі стварылі сапраўдны казачны букет. Гледзячы на яго, пераконваешся, наколькі беларусы і таленавітыя, і творчыя, і працавітыя. Многія з народных майстроў лічаць за гонар быць запрошанымі на «Вясновы букет» і называюць яго галоўнай «тусоўкай» народных майстроў краіны.

Сапраўды, падобнымі фестывалямі і кірмашамі цяпер нікога не здзівіш: яны сталі ледзь не абавязковымі на ўсіх масавых мерапрыемствах (ад сціплых вясковых да абласных і рэспубліканскіх) і праводзяцца кожныя выхадныя з вясны па восень. Але «Вясновы букет» — гэта ўжо нацыянальны культурны брэнд. І каб адчуць водар гэтага суквецця, не абавязкова быць спецыялістам у галіне культуры. Тысячы мінчан паспелі наведаць адноўлены куточак старажытнага парку ў мінулы суботні дзень, хоць шырокай рэкламы пра фестываль і не было.

— Тут няма прынцыпу, каб паболей прадаць, хоць імпрэза і называецца фестывалем-кірмашом, — дзеліцца ўражаннямі віцебскі майстар па пляценні з лазы Алена Асінская. — Проста гэта наша свята, наш дзень. Нам трэба сустракацца, бачыць, хто чым жыве, дзяліцца сваім вопытам.

Старшыню Саюза майстроў, доктара мастацтвазнаўства Яўгена Сахуту здзівіць чым-небудзь ужо практычна немагчыма. Але гэта толькі здаецца. Нават Яўген Міхайлавіч, як старшыня журы і вядучы спецыяліст у галіне народных промыслаў, таксама трапляе ў складанае становішча, выбіраючы найлепшага з лепшых майстроў, унікальных, непаўторных. А іх шмат, і да таго ж няма межаў фантазіі, майстэрству і дасканаласці, хоць творы, прывезеныя майстрамі, і выкананы ў народных традыцыях. І разьба па дрэве, і саломапляценне, ткацтва і вышыўка, лозапляценне і выраб мэблі, кавальства, бондарства, ганчарства...

22-4

Народная культура адвечная і невычэрпная, калі яе любіць і захоўваць. «Вясновы букет» якраз і абуджае самыя глыбінныя пачуцці да сваіх родных вытокаў.

Анатоль Кляшчук, фота аўтара

https://www.traditionrolex.com/8