https://www.traditionrolex.com/8
<p>Цукеркавы фэст Ivkon пройдзе сёлета 16 чэрвеня. Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн — невялічкае мястэчка Івянец у 70 км ад Мінска штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну, дзе здараецца нават перамяшчэнне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю краю – чароўнае</p>

Як паведамляе Generation.by:

Цукеркавы фэст Ivkon пройдзе сёлета 16 чэрвеня. Салодкія прызы і сюрпрызы, карамельныя дэгустацыі, цукеркавыя конкурсы і нават цукеркавы гімн — невялічкае мястэчка Івянец у 70 км ад Мінска штолета на адзін перадкупальскі дзень ператвараецца ў Салодкую казачную краіну, дзе здараецца нават перамяшчэнне ў часе. Бо падарожжа ў гісторыю краю – чароўнае.

Вось велічна, пад гранне музык, спевы і танцы заснавальнік мястэчка князь Вітаўт абвяшчае Івянец сталіцай Вялікага княства Ласавання…

А гэтае ж права давялося адваёўваць. І князі з рыцарамі годна вытрымалі выпрабаванні.

1

А тады ўжо… закручваецца віхор падзей і прыгод:

- сустрэчы з князямі – даўнімі валадарамі івянецкіх зямель

- рыцарскія бойкі і змагарныя пагоні

- вясёлыя танцы, гульні ды варожбы

- зухаватыя хлапецкія змаганні ды шляхецкія пацехі

- рамесныя выставы, кірмаШЫКі і майстар-класы

- сярэднявечныя латарэі

- пошукі івянецкага скарбу і таемнай цукерыны шчасця

- віктарыны, конкурсы ды нечаканыя ўзнагароды

- дэгустацыя цукерак

- этнічная карчма і майстар-класы народнага кухарства

- знаёмства з міфічнымі істотамі Налібоцкай пушчы

- праездка на рэтрааўтамабілях

- коннаспартыўнае шоў уланаў

- заплывы на каноэ і байдарках

- вечаровая этнадыскатэка

- вогнішча і фаер-шоў

4

Фэст уладоўваюць:

анімацыйны тэатр «Майстэрня ўражанняў»

этнагурты «На таку» і «Сёмуха»

узорны дзіцячы духавы аркестр «Няшота»

гурты старадаўняй музыкі і спеваў:

Irdarath, Terra vagantika, «Тутэйшая шляхта»,

«Старая Літва» пана Скіргайлы Палянэцкага

гурт гістарычных бальных танцаў «Версаль»

школа ірландскіх танцаў Celti Dragon

падарожны тэатрык «Гістрыён»

музычны гурт «Маланка аркестр»

фолькмадэрн-гурт «Унія»

гурт паляўнічай музыкі «Бекас»

бард-дуэт «Антонаў і Мязецкі»

коннаспартыўны клуб «Залатая шпора»

клуб рэтрааўтамабіляў

клуб сабак хортаў

клуб «Аэратур Балунс» (паветраны шар)

турыстычнае прадпрыемства «Зялёная каманда»

3

Свята працягнецца з 14.00 да 23.00 16 чэрвеня. Пачатак а 14.00 на плошчы Свабоды, а адтуль дзея перанясецца да сядзібы Пятра Дарагунцава.

https://www.traditionrolex.com/8